БЕЛ Ł РУС

«Фанатык»

5.09.2007 / 19:27

ТВ, 6 верасьня, чацьвер

Дасьціпная камэдыя Стывэна Фрырза пра зацятага дыск-жакея які шукае фальшывую ноту ў сваім жыцьці.

БТ, 21.40

Фанатык / High Fidelity
Вялікабрытанія – ЗША, 2000, каляровы, 113 хв.
Рэжысэр: Стывэн Фрырз
Ролі выконваюць: Джон К’юсак, Ібэн Яйль, Кэтрын Зэта-Джонз, Тод Луізо, Джэк Блэк, Ліза Бонэт, Джаан К’юсак, Цім Робінз, Лілі Тэйлар, Брус Спрынгстын
Жанр: Камэдыя паводле раману Ніка Горнбі
Прызы: Прэміі амэрыканскіх гукарэжысэраў за найлепшую музыку, намінацыі на прэміі MTV, “Грэмі”. Намінацыя на “Залаты глёбус” за найлепшую мужчынскую ролю (Джон К’юсак)

Роб – фанатык сваёй справы. Але ён ня шпег і не круты бізнэсовец, а просты ды-джэй – і дробны музычны гандляр. Аднойчы ад яго са скандалам сыходзіць дзяўчына.

Роб бярэ паўзу – і спрабуе знайсьці фальшывую ноту ў сваім жыцьці, узгадваючы кожны свой любоўны раман.

Брытанскі майстра Стывэн Фрырз сьплёў сваю дасьціпную кінакамэдыю зь пяці навэляй, аб’яднаных адным сюжэтам. У фільме гучыць вядомая рок і поп-музыка.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула