У Паставах арганізуюцца курсы беларускай мовы
Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер а 18-й гадзіне ў памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі імя Дубоўкі.
Кожны занятак будзе доўжыцца па дзве гадзіны - адна на вывучэнне беларускай мовы, а другая будзе прысвечана гісторыі Паставаў. Праводзіць іх будуць настаўнікі па беларускай мове і пастаўскія краязнаўцы, такія як Ігар Пракаповіч, Людміла Сяменас і Вадзім Шышко.
Заняткі бясплатныя, запрашаюцца ўсе жадаючыя.