Вечарына памяці Сяргея Грахоўскага — 26 верасня
26 верасня, а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, 1 паверх, п. 110) адбудзецца вечарына «Сяргей Грахоўскі. Я ўсё спазнаў…»
Яна прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка.
У межах музейнага праекта «Дыяменты прыгожага пісьменства» да вечарыны прымеркаваная выстава, на якой увазе наведнікаў упершыню будуць прадстаўленыя фотаздымкі, рукапісы, рэчы Сяргея Грахоўскага з фондаў музея, сямейнага архіва Грахоўскіх, а таксама выданні твораў пісьменніка розных гадоў са збораў бібліятэкі.
На сустрэчу запрошаны родныя Сяргея Грахоўскага, блізкія сябры, калегі па пяры, даследчыкі творчасці пісьменніка.