Запрашаем на студэнцкую экскурсію «Дзень філосафа-81»
Філосафы часта знаходзяцца ў эпіцэнтры грамадскага жыцця. Вальнадумства, самаіронія, крытычнае стаўленне да рэчаіснасці нездарма асацыіруюцца з заняткамі філасофіяй.
Як адзначалі Дзень філосафа студэнты філасофскага аддзялення ў 1981 годзе? Калі гэты дзень адзначаўся? Дзе пілі піва студэнты БДУ без адрознення факультэта і спецыяльнасці? Хто з тагачасных студэнтаў-філосафаў стаў вядомым і чым?
За што выключылі з універсітэта двух студэнтаў філасофскага аддзялення пасля адзначэння дня філосафа?
На гэтыя ды іншыя пытанні вы можаце атрымаць адказы, калі прыйдзеце на прэм'ерную экскурсію «Дзень філосафа-81».
Мінск, 26 кастрычніка (субота), 13:30
На экскурсію запрашаюцца ўсе ахвочыя: студэнты, былыя студэнты і проста цікаўныя маладыя і не толькі людзі.
Удзел у экскурсіі бясплатны. Працягласць - паўтары гадзіны.
Экскурсію ладзіць група па даследаванні гісторыі нонканфармізму ў БССР «Кружэлка».
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя праз e-mail: history.kruzhelka@gmail.com
Крайняя дата рэгістрацыі — 24 кастрычніка.