БЕЛ Ł РУС

Буйныя заводы Мінска запрашаюць на працу рабочых з Паўночнай Карэі і В'етнама

1.11.2013 / 11:05

Мікола Бугай

Фота Дзмітрый Брушко, Tut.by 

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (БелАПП) Анатоль Харлап.

«Сёння буйныя заводы, такія як МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, заключаюць дамовы з Паўночнай Карэяй, В'етнамам, Таджыкістанам, іншымі краінамі і прымаюць на працу грамадзян гэтых краін. Вядома, так адразу іх да станка не паставіш, але нашы прадпрыемствы плацяць ім пад'ёмныя, даюць інтэрнат, праводзяць навучанне», — расказаў Анатоль Харлап на пасяджэнні рады па развіцці прадпрымальніцтва пры Савеце міністраў у чацвер.

На думку Харлапа, праблема дэфіцыту кваліфікаваных кадраў ёсць не толькі ў Беларусі, але і ў Еўрасаюзе, і ў Расіі.

У Мінску сёння, па ацэнках «Нашай Нівы», на будоўлях і заводах працуе да 3000 мігрантаў з краін усходу. У прыватнасці, в'етнамцы працуюць на будаўніцтве «Чыжоўка-Арэны» да Чэмпіянату свету па хакеі.

Рэч у тым, што заробкі на дзяржаўных прадпрыемствах і будоўлях адстаюць ад заробкаў у прыватным сектары, і таму ў будтрэстах ёсць праблемы з кадрамі. У той жа час вялікія заводы такім чынам хочуць зменшыць выдаткі на заробкі. Сярэднія зарплаты ў камуністычных краінах, адкуль вярбуюць рабочых, нашмат ніжэйшыя за беларускія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула