БЕЛ Ł РУС

Сустрэча з Дзмітруком, Рымашэўскім і Севярынцам на Берасцейшчыне

13.11.2013 / 17:39

У Кобрыне ў суботу, 16 лістапада, па адрасе вуліца Леніна, 43 (былы дом піянераў, уваход са двара) адбудзецца сустрэча з лідарамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгіем Дзмітруком, Віталём Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам.

Пачатак а 13-й гадзіне.

Падчас сустрэчы будзе абмеркаванае становішча ў Беларусі, адзінства апазіцыі і абранне адзінага кандыдата, мясцовая кампанія, патрэба маральнай рэвалюцыі ў Беларусі.

Таксама адбудзецца ўстаноўчы сход Берасцейскіх хрысціянскіх дэмакратаў.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя і журналісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула