БЕЛ Ł РУС

Аўтамабілі трэба пераабуць у зімовую гуму да першага снегу

21.11.2013 / 09:58

Сямён Цыбульскі

Першы снег чакаецца ў аўторак або сераду, таму справай трэба заняцца на гэтых выхадных.

Акрамя замены рызіны, варта праверыць спраўнасць тармазоў, фар, шклоачышчальнікаў, прыладаў абагравання і абдзімання шкла. Любыя хібы павялічваюць рызыку здарэння.

Таксама памятайце пра тое, што ў снежныя і марозныя дні хуткасць руху на дарогах зніжаецца, таму трэба выязджаць на працу і вучобу загадзя, каб не перавышаць бяспечную хуткасць руху.

Стрыманы стыль кіравання на вільготнай і заледзянелай дарозе апраўдвае сябе. Варта ўнікаць выезду на паласу сустрэчнага руху, рэзкіх разгонаў і тармажэнняў.

Пешаходам жа варта памятаць, што аўтамабіль нельга спыніць імгненна. Тармазны шлях на снезе павялічваецца, машыну часта нясе або заносіць.

У шчаслівую дарогу!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула