БЕЛ Ł РУС

Кінапаказ: Gran Torino — 28 лістапада

28.11.2013 / 12:29

28 лістапада у Кінаклубе апошняя акцёрская праца Клінта Іствуда — драма «Гран Тарына» (Gran Torino).

Стары ветэран Карэйскай вайны Уолт Кавальскі жыве ў самоце ў старым доме. Амерыканцы пакінулі яго квартал і цяпер вакол яго жывуць адныя прадстаўнікі Азіі — тыя, з кім ён ваяваў. Здаецца, што ён незаўважна дажыве свой век. Да таго дня, калі нехта спрабуе скрасці яго аўтамабіль Gran Torino…

Гэты фільм апошні ў акцёрскай кар’еры Клінта Іствуда і своеасаблівай жыццёвай споведдзю вялікага рэжысёра і акцёра. Фільм атрымаў галоўныя ўзнагароды Прэміі Нацыянальнай Рады Кінакрытыкаў ЗША, прэмію «Сезар» «За лепшы замежны фільм».

Месца правядзення — пляцоўка «ЦЭХ», (Мінск, Незалежнасці 58/6).

Кошт за ўваход — 25 000 дарослым, 20 000 — студэнтам.

Пачатак а 19-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула