Месяц пратэстаў на Майдане — фотарэпартаж
21 снежня пратэстам у Кіеве спаўняецца роўна месяц.
За гэты час мітынгоўцы перажылі збіццё студэнтаў, сутычкі з «Беркутам» на Банкавай, некалькі мільённых мітынгаў па нядзелях, штурмы барыкад і спробу разгону Майдана Незалежнасці.
Зараз на Майдане мірная стадыя: людзі падтрымліваюць наладжаны рэвалюцыйны быт і збіраюцца сустракаць тут Новы год.
Майдан, 8 снежня. Людзі збіраюцца на чарговае веча.
Арганізатары заклікаюць удзельнікаў рухацца «невялікімі групамі па 30-50 тысяч чалавек».
Сярод валанцёраў-ахоўнікаў Майдана шмат ветэранаў-афганцаў, дэсантнікаў, былых вайскоўцаў.
Служачыя ўнутраных войск ахоўваюць Адміністрацыю прэзідэнта на вул. Банкавай. Гэта салдаты тэрміновай службы, прызваныя ў гэтым годзе. «Яны такія ж дзеці, як тыя студэнты, якіх пабілі на Майдане», — кажа іх камандзір.
Унутраныя войскі на Банкавай.
Служачыя ўнутраных войск ахоўваюць Адміністрацыю прэзідэнта на вул. Банкавай. Гэта салдаты тэрміновай службы, прызваныя ў гэтым годзе. «Яны такія ж дзеці, як тыя студэнты, якіх пабілі на Майдане», — кажа іх камандзір.
Людзі кладуць кветкі пад ногі спецназу, клеяць на шчыты налепкі з заклікамі не біць мітынгоўцаў.
Ахоўнікі Майдану стаяць паміж унутраннымі войскамі і натоўпам, каб прадухіліць правакацыі.
У сённяшнім Кіеве ніхто не застаецца апалітычным.
Мітынгоўцы ў рэзкіх фамулёўках абяцаюць не спалохацца міліцыі.
Унутраныя войскі абараняюць урадавы квартал.
У падобных налепках зараз увесь цэнтр Кіева.
Краіна павінна ведаць «герояў».
Мітынгоўцы ўсталёўваюць намёты ва ўрадавым квартале. У хуткім часе ўнутраныя войкі знясуць гэтае маленькае намётавае мястэчка.
Сілавікі зносяць барыкады на вуліцы Лютэранскай.
Сілавікі зносяць барыкады на вул. Лютэранскай: пацярпелы ў будынку кірхі, дзе працуе рэвалюцыйны медпункт.
Хрышчацік: мітынгоўцы саграваюць салдатаў унутраных войск.
Ноч з 10 на 11 снежня, спроба разгона Майдану. Народ абараняе барыкаду на вул. Інстытуцкай.
Пасля спробы разгону людзі не разыходзяцца нават на ноч. Вечарам на Майдане сабралася каля 20 тысяч чалавек.
Дзень пасля спробы разгону: людзі будуюць новыя барыкады, яшчэ больш моцныя. Мужчына ліе ваду, каб утварылася ледзяная гара.
Майдан сёння: людзі грэюцца недалёка ад барыкад.
Беларусы таксама былі на Майдане.