БЕЛ Ł РУС

Лыжы… Міхаэль Шумахер трапіў у кому, яго стан крытычны

30.12.2013 / 10:10

Сяміразовы чэмпіён свету ў класе Формула-1 Міхаэль Шумахер, які ў нядзелю 29 снежня атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, трапіў у кому.

Bild.de

44-гадоваму спартсмену спатрэбілася тэрміновае аператыўнае ўмяшанне, у яго знайшлі кровазліццё ў мозг. Дактары ацэньваюць яго стан як крытычны.

Шумахер ударыўся галавой, катаючыся на лыжах ў французскіх Альпах. Паведамлялася, што, калі яго перапраўлялі ў бальніцу на верталёце, гоншчык знаходзіўся ў свядомасці 

Міхаэль Шумахер пачаў выступаць у Формуле -1 з 1991 года і канчаткова завяршыў выступленні ў 2012 годзе. Ён выступаў за каманды «Джордан», «Бенетон», «Ферары» і «Мэрсэдэс». Шумахер з'яўляецца самым паспяховым гоншчыкам у гісторыі аўтаспорту.

Усім можна знайсці замену, нават мне: правілы жыцця ад Міхаэля Шумахера

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула