БЕЛ Ł РУС

«Беркутавец», які выставіў відэа з аголеным дэманстрантам: «Украина для русских!»

24.01.2014 / 12:38

Nashaniva.com

На ўкраінскім сайце argumentua.com выкладзены матэрыялы з вэб-старонкі байца падраздзялення «Беркут» з Херсона, Дзмітрыя Усатава, які выставіў відэа са здзекамі з аголенага дэманстранта.

Вось відэа з дэманстрантам, якое баец размясціў на сваёй старонцы Укантакце.

А вось карцінкі, якія ён змяшчаў раней:

«Наши предки знали как нужно решать проблемы с насильственной евроинтеграцией». «Украина для Русских!» — так падпісаныя ў яго гэтыя фоты.

«Мы не пропагандируем нацизм, фашизм, шовинизм — Мы просто выражаем своё мнение! Страница создана против Украины, как самостоятельного государства», — піша Усатаў.

«1. Украина никогда не была самостоятельным государством ибо расшифровывается, как край России.

2. Украина не может иметь национального языка т.к язык паросятины, это язык не для людей, — піша Усатаў і працягвае:

4. Украина является частью западного федерального округа.

5. Украина не является самостоятельным государством т.к полностью зависит от соседних государств и ведет паразитическую деятельность», — сцвярджае ён.

Паводле апошніх звестак, з голага пратэстоўца здзекваліся спецназаўцы не з «Беркута», з іншага міліцэйскага падраздзялення — «Амега» з Новых Пятроўцаў. Апазнаў іх былы кіраўнік міліцыі Кіева Віталь Ярэма. «Амега» закліканая выконваць функцыі па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.

Старонка байца Усатава паказвае, на якія сілы абапіраецца Віктар Януковіч у барацьбе з палітычнымі праціўнікамі.

Нагадаем, што ўчора ў інтэрнэт трапіла відэа, як міліцыянты здзекваюцца з добраахвотніка 4-й казацкай сотні самаабароны Майдану Міхаіла Гаўрылюка — селяніна з Чарнавецкай вобласці. Яго прымушалі голым пазіраваць на вуліцы ў мароз. Відэа выклікала шок і абурэнне ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула