БЕЛ Ł РУС

Прапагандыст Азаронак уладкаваўся ў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта

24.01.2014 / 12:40

Nashaniva.com

«Народная воля» знайшла Юрыя Азаронка — прапагандыста, імя якога стала ў Беларусі іменем агульным. Як выявілася,

стваральнік «дакументальных» фільмаў «Нянавісць: дзеці хлусні» і «Духоўная вайна» працуе ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Нагадаем, установу ўзначальвае Віктар Шэйман.

Папярэдні раз імя Азаронка ўзгадвалася ў сувязі са скандалам на «Еўрабачанні-2008». Тады ён, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі, напіўся і спазніўся на самалёт.

Азаронка звольнілі за здзяйсненне ўчынка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула