БЕЛ Ł РУС

Турчынаў і журналісты патрабуюць перавыбараў і Вярхоўнай Рады

27.02.2014 / 09:09

Сяргей Гезгала

Старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Аляксандр Турчынаў заявіў сёння, што пасля датэрміновых выбараў прэзідэнта трэба правесці выбары парламента, «каб цалкам абнавіць уладу».

Аналагічнае патрабаванне выставілі журналісты незалежных СМІ. Яны звяртаюць увагу, што Вярхоўная Рада была паслухмяным інструментам у руках Януковіча і галасавала за «дыктатарскія законы». «Надышоў час поўнай перазагрузкі ўлады», пішуць яны.

Сапраўды, існуе небяспека, што па меры згасання народнай актыўнасці на Майдане Рада магла б адвярнуць назад заваёвы паўстання. Большасць у Радзе маюць прадстаўнікі алігархічных групаў, звязаных з Януковічам. Частка з іх апошні тыдзень падтрымала апазіцыю, што дало магчымасць стварыць «новую большасць».

Сёння Вярхоўная Рада мае прагаласаваць за новы склад урада.

Учора дэманстранты са згоды спікера Турчынава зрэзалі масіўную чыгунную агароджу вакол Вярхоўнай Рады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула