БЕЛ Ł РУС

23 сакавіка адбываюцца мясцовыя «выбары»: 1,2 кандыдата на месца

23.03.2014 / 00:15

Мікола Бугай

Выбарчы ўчастак у Смалявічах, 23 сакавіка 2014. Фота Сяргея Гудзіліна.

Паводле ацэнкі ўдзельнікаў ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кампанія па «выбарах» дэпутатаў мясцовых саветаў была «вельмі дэпалітызаванай», а працэс праверкі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў «татальна закрытым».

Усе мясцовыя саветы ў краіне, як і Нацыянальны сход, складаюцца з прадстаўнікоў адной палітычнай сілы — лукашэнкаўцаў. Арганізаванай апазіцыі ў саветах няма ад 1996 года.

У канцы 1990-х і на пачатку 2000-х грамадства яшчэ верыла, што на выбарах можна нешта змяніць. Калі прыйшло разуменне, што сістэма гэта выключае, стаўленне да ўсіх выбараў, акрамя прэзідэнцкіх, стала апатычным.

Тэлебачанне і радыё ў краіне таксама фактычна прыватызаваны лукашэнкаўцамі. А самае галоўнае, што выбарчыя камісіі складаюцца амаль з адных лукашэнкаўцаў, падлік галасоў арганізаваны такім чынам, што яго нельга праверыць. 

Таму ўдзел насельніцтва ў выбарчых кампаній ніякі. Скажам, на гэтых мясцовых выбарах у сярэднім на адно месца прэтэндуе 1,2—1,3 кандыдата. З навінак кампаніі можна адзначыць толькі тое, што паводле новага заканадаўства агітацыя за байкот выбараў цяпер забароненая.

{POLL#216}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула