Больш за 200 гарадзенцаў напісалі сёння пад дыктоўку тэкст украінскага гімна
Больш за 200 гарадзенцаў падтрымалі ўкраінцаў напісаўшы сёння, напярэдадні Дня волі (адзначаецца 25 сакавіка), традыцыйную беларускую дыктоўку. Сёлета для дыктоўкі ў Гродне быў абраны тэкст украінскага гімна ў перакладзе на беларускую мову.
Такім чынам гродзенцы выказалі салідарнасць з украінскім народам у такі няпросты для яго час і выказалі пратэст супраць дзеянняў Расіі ў Крыме.
Тэкст гімна дыктавалі папулярны тэлевядучы Алесь Залеўскі і літаратарка Валярына Кустава.
Пасля дыктоўкі для яе ўдзельнікаў выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.