БЕЛ Ł РУС

У продажы з'явіліся беларускамоўныя магніты для малых дзетак ФОТА

24.03.2014 / 17:25

Nashaniva.com

Стваральнікі суполкі «Магніты на лядоўню» прапануюць пачаць вучыць беларускую мову ў цікавай форме.

«Праводзячы час на кухні, бацькі не заўсёды могуць займацца з малымі дзеткамі», — тлумачаць яны. І прапануюць выкарыстоўваць беларускамоўныя магніты.

Стваральнікі абяцаюць выслаць набор з 32 літараў з вобразам і подпісам усім ахвотным у любую кропку Беларусі за 170 тысяч рублёў. Столькі ж каштуе і набор «Літары для добрых слоў», які складаецца з больш чым 100 літар і апострафаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула