Лекцыя Ірыны Дубянецкай у Віцебску — 12 красавіка
12 красавіка Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум «ЕўраБеларусь» ладзяць у Віцебску лекцыю з цыкла «Urbi et Orbi». Перад віцебскімі слухачамі выступіць доктар тэалогіі і філасофіі Ірына Дубянецкая.
Публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай «Беларуская Біблія. Нацыятворчы праект у постнацыянальным свеце» адбудзецца 12 красавіка 2014 года па адрасе: Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва».
Пачатак а 17-й гадзіне.
Уваход вольны.