БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Брэсце — прэзентацыя «Палескага нумара» «ARCHE» і іншых гістарычных выданняў

11.04.2014 / 09:31

Nashaniva.com

Сёння, 11 красавіка, жыхары Брэста будуць мець унікальную магчымасць пабачыць рэдкія гістарычныя выданні і сустрэцца з іх аўтарамі.

На сустрэчы будзе прадстаўлены свежы нумар часопіса «ARCHE» 4/2013 «Беларусь у цяні Палесся», прысвечаны Берасцейшчыне.

Таксама ў межах акцыі «Гістарычны тыдзень» пройдзе прэзентацыя свежавыданай манаграфіі доктара Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма». Аўтар адкажа на ўсе пытанні!

У сустрэчы возьме ўдзел і рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў.

Будуць прэзентаваныя таксама іншыя гістарычныя выданні:

— манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,

Алега Латышонка. «Жаўнеры БНР»,

Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»,

Марка Бартушкі. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»,

Сяргія Плахія «Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,

— Зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»,

Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,

— «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час»,

Алеся Белага «Хроніка Белай Русі»,

Эдмундаса Гімжаўскаса«Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг.»,

— толькі што выдадзенае другое выданне кнігі «Балахоўцы» (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Асобны атрад БНР у Прабалтыцы»,

а таксама свежыя нумары «ARCHE» і дзясяткі іншых выданняў.

Берасцейская сустрэча пачнецца а 19.00 па адрасе: вул. Дворнікава, 63.

Даведкі па т.: (29) 550 7969.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула