«Мова ці кава»: як знаёміцца па-беларуску АНЛАЙН
Live streaming video by UstreamТэма чарговага занятку курсаў «Мова ці кава» — знаёмствы.
Ціха і мірна праседзець і сысці, ні з кім не пазнаёміўшыся, не ўдасца, абяцаюць арганізатары: усе будуць размаўляць адно з адным і, канечне, знаёміцца.
На занятках выступіць гурт «Нагуаль».
Вядучыя — Кацярына Пікірэня і Пётра Клюеў.
Курсы адбываюцца ў крэатыўнай прасторы «Цэх» (пр. Незалежнасці, 58, к.6).