БЕЛ Ł РУС

Фотавыстава «Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы»

24.04.2014 / 09:26

Nashaniva.com

Этнолаг Уладзіслаў Іваноў і грамадскaя культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашаюць на фотавыставу «Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы», якая адкрылася 23 красавіка

Выстава працягнецца па 10 мая

Уваход вольны, з 10.00 да 18.00

Адрас: Віцебск, Цэнтр народных промыслаў «Дзвіна» (раней – «Задзвінне»), вул. Чайкоўскага, 5

Таксама чакаем Вас на кожным мерапрыемстве асветніцка-этнаграфічнага праекта «Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы»

29 красавіка, 16.00 (аўторак) – Лекцыя «Эвалюцыя стараверскай культуры Віцебшчыны (ХІХ-ХХІ стст.)»

Лектар: Уладзіслаў Іваноў, выкладчык палітычнай навукі, этнолаг, ЕГУ (Вільня)

1 мая, 13.00 (чацвер) – Прэзентацыя і дэгустацыя стараверскай кухні

(усе мерапрыемствы адбудуцца ў Цэнтры народных промыслаў «Дзвіна»)

Праект прэзентуе вынікі этнаграфічных экспедыцый па Віцебскай вобласці, праведзеных з 2002 па 2013 гг.

Аўтар праекта і фота: Уладзіслаў Іваноў. Куратар фотавыставы: Уладзімір Парфянок.

З аўтарам праекту, этнолагам Уладзіславам Івановым можна звязацца па імэйле vitsba@yahoo.fr

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула