Легендарная гульня «Што? Дзе? Калі?» па-беларуску — глядзіце АНЛАЙН
Сёння а 19:00 «Наша Ніва» будзе весці прамую трансляцыю з чарговага занятку курсаў «Мова ці кава».
Фармат занятка гэтым разам будзе незвычайным: удзельнікі пабачаць легендарную інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?» у беларускамоўным выданні. Вядоўцамі будуць мэтр айчынных інтэлектуалаў Павел Свярдлоў і тэлежурналіст Алесь Залеўскі.
На занятках выступіць Яўген Барышнікаў.
А 19-й на NN.BY