Сёння — прэзентацыя кнігі «Вяртанне нацыяналіста»
Сёння ў мінскай кнігарні «Галіяфы» прэзентацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Вяртанне нацыяналіста». Пачатак а 19-й.
Адрас: Мінск, Валгаградская, 6 (ст. метро «Маскоўская»).
Кніга выйшла ў мінскім выдавецтве «Галіяфы». У кнігу ўвайшлі 5 твораў – «Здзек», «За кіпучай чэкісцкай работай», «Філістовіч. Вяртанне нацыяналіста», «Прыгоды АРА ў Беларусі», «След матылька. Освальд у Менску».