БЕЛ Ł РУС

“Ніва” пра “Нашу Ніву”: Час праўды

16.12.2005 / 11:30

Яўген Вапа, рэдактар газэты беларусаў Польшчы “Ніва”. 11 сьнежня

Крымінальныя справы, “хіміі”, карныя калёніі — гэта ня выдумка. Гэта той шлях да беларускасьці, які выпаў на долю нашага народу. І калі рэпрэсіі будуць узмацняцца, то нам, беларусам па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, трэба будзе праявіць сваю звычайную чалавечую салідарнасьць з пацярпелымі і іх сем’ямі. Хаця і самім нам нялёгка, то наша матэрыяльная і маральная падтрымка пакараным сябрам, знаёмым, усім тым, каму сьняцца сны пра незалежную Беларусь, будзе самым лепшым доказам зразуменьня беларускасьці. Абыякавасьці, пустаслоўя, зьдзеклівасьці ў няшчасьці — таго чакаюць варажэнькі нашы.

Сябры, “нашаніўцы”, трымайцеся! Праўда была, ёсьць і будзе па-нашаму, па-беларуску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула