БЕЛ Ł РУС

Германія разграміла Бразілію з лікам 7:1

8.07.2014 / 23:25

Фота facebook.com/fifa.com

выказвайцеся ў каментах

на фота: першы гол у матчы (Томас Мюлер), фота Reuters.com

Міраслаў Клозэ стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянатаў свету — 16 галоў.

У першым паўфінальным матчы Чэмпіянату свету па футболе зборная Германіі сенсацыйна разграміла гаспадароў турніру зборную Бразіліі з лікам 7:1 і выйшла ў фінал.

Пяць мячоў уляцелі ў вароты бразільцаў у першыя 30 хвілін сустрэчы: Мюлер, 11, Клозэ, 23, Крос, 25, 26, Хедзіра, 29; два ў другім тайме — Шурле, 69, 79.

Пры самым канцы матчу немцы дазволілі Оскару забіць гол, калі можна так сказаць, прэстыжу.

У другім паўфінале 9 ліпеня згуляюць Галандыя і Аргенціна (23:00).

Матч за 3-е месца пройдзе ў суботу, 12 ліпеня, і пачнецца а 23-й, а фінал ў нядзелю, але а 22-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула