Дэбаты он-лайн: Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч адказалі на пытаньні чытачоў
Вячорка: Я і надалей не дапушчу, каб у БНФ упаўзла плесьня карупцыі. Міхалевіч: Трэба ў першую чаргу клапаціцца пра еднасьць сіл нацыянальных, па-другое, дэмакратычных. У нас было наадварот. Івашкевіч: Калі мы ня створым фракцыі ў палаце прадстаўнікоў, я сыду ў адстаўку.
22 лістапада (чацьвер), з 12:00 па 14:00 на пытаньні чытачоў сайту www.nn.by у рэжыме рэальнага часу адказвалі палітыкі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.
Нагадаем, што 8—9 сьнежня ў палацы культуры МАЗ пройдзе чарговы справаздачна-выбарчы зьезд ПБНФ. На старшынства ў партыі прэтэндуюць сёньняшні кіраўнік БНФ Вінцук Вячорка, а таксама ягоныя намесьнікі Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.
Вінцук Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г.
У 1983 г. скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 г. асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. З 1986 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт). З 1990 г. працаваў выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі, быў намесьнікам рэдактара часопісу «Спадчына». Аўтар абноўленага зводу правілаў клясычнага правапісу беларускай мовы. Быў адным з заснавальнікаў «Майстроўні» (1979-1984 ), ініцыятараў стварэньня «Талакі» (1986-1989).
У 1988 стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне». Два гады (1996-1998) пражыў пад крымінальнай справай за арганізацыю маніфэстацый у абарону і незалежнасьці ў 1996. З 1999 г. – старшыня Партыі БНФ.
Мае трое дзяцей — Радаславу, Франака і Ружану — і ўнука Даніка. Ягоны сын Франак ужо й сам бярэ актыўна ўдзел у палітыцы і грамадзкім жыцьці.
Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г.
Пачынаў працоўны шлях на чыгунцы, дзе адпрацаваў восем гадоў. Скончыў завочна факультэт журналістыкі БДУ (1991). У пачатку 1980‑ых браў актыўны ўдзел у моладзевых арганізацыях «Майстроўня» і «Талака».
З 1997 г. — галоўны рэдактар газэты «Рабочы». У кастрычніку 2002 г. быў асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за публікацыю артыкулу «Злодзей павінен сядзець у турме», у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта. Адбыў пакараньне ў Баранавічах, працуючы кур’ерам мясцовай газэты «Intex‑press». Намесьнік старшыні Партыі БНФ з 1999 г.
Жанаты, мае сына Стася, які навучаецца ва ўнівэрсытэце ў Чэхіі.
Алесь Міхалевіч нарадзіўся 15 траўня 1975 г.
У ліку першых выпускнікоў закончыў Беларускі гуманітарны ліцэй (1992). Скончыў юрфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1999). Узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (1995-1999).
Намесьнік старшыні Партыі БНФ з 2003 г. Адзіны з прэтэндэнтаў быў дэпутатам — Пухавіцкага райсавету (2003-2007). Каардынаваў дзейнасьць Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў.
Жанаты, гадуе дачку Лесю-Стэфанію. Адзіны з прэтэндэнтаў вядзе ўласны жывы дзёньнік.
***
Усе трое далі ці даюць дзецям беларускамоўную адукацыю. Усе трое ня раз арыштоўваліся за беларускую дзейнасьць.
▶
Вінцук Вячорка: Ведаю продкаў да 5 калена. Мяшчане з Гарадной і Давыд-Гарадка. Дзед Мікалай з сынамі ў міжваенны час адваяваў у балота кавалак зямлі на Мярлінскіх хутарох. У 1960-м зямлю забралі “саветы” пад авіяцыйны палігон. Гл. http://www.svaboda.org/info/vostraja_brama.pdf . Нябожчык бацька – спэцыяліст па макраэканоміцы, працаваў на дзяржаўных пасадах, у канцы 80-х - аўтар Канцэпцыі эканамічнага сувэрэнітэту Беларусі. Маці – пэдагог-філёляг, рэдактар.
Віктар Івашкевіч: Па бацькоўскай лініі прадзед Антон Івашкевіч з безьзямельнай каталіцкай шляхты, быў упраўляючым заводу ў Менску. Дзед Іван Івашкевіч працаваў рабочым на заводзе ў Менску. Бацька - - Антон – працаваў інжынэрам-энэргетыкам, цяпер на пэнсіі. Па мацярынскай лініі, дзед Вікенці з праваслаўных сялянаў Віленскай губэрні, з 1914 па 1920 г. ваяваў за цара, за Часовы ўрад, за расейскі Устаноўчы сход, за Калчака, за бальшавікоў. Потым працаваў рабочым у Менску. Падчас ІІ сусьветнай вайны абодва дзяды займалі нэйтральную пазыцыю. Маці – інжынэр-фізык, два гады таму памерла. Жонка Алена Радкевіч – карэспандэнтка радыё «Свабода». Сын Станіслаў – студэнт Вышэйшай эканамічнай школы ў Празе. Унуку – Марку – 1 год.
Алесь Міхалевіч: Бацька з Пухаўшчыны, маці са Станькава – на Койданаўшчыне. Бацька з праваслаўнай сям’і, маці – з каталіцкай. Нарадзіўся ў Менску, усім бабулям і дзядулям пашчасьціла атрымаць вышэйшую адукацыю. Дзяды загінулі падчас Другой сусьветнай.
▶
Але ГАЛОЎНАЕ - ЗАХАВАЦЬ ДОСВЕД...
Віктар Івашкевіч: Па-першае, у пытаньні трэба было ўказаць, якога пэрыяду БНФ. У 1990-1991 г. калі я быў сакратаром ўправы БНФ, БНФ фактычна кіраваў рабочымі страйкамі , у якіх прымалі ўдзел сотні тысяч людзей, і антыкамуністычнымі маніфэстацыямі, у якіх бралі ўдзел дзясяткі тысяч, а фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце дамаглася ліквідацыі дыктатуры кампартыі і незалежнасьці Беларусі. Але заўсёды пасьля рэвалюцыйнай хвалі ў грамадзтве наступае спад. І 1994—2005 гг. былі вельмі цяжкія для сяброў БНФ, якіх арыштоўвалі, штрафавалі, садзілі ў турмы. І тое што Фронт вытрымаў і зьяўляецца на сёньняшні дзень самай вялікай партыяй ёсьць заслугай усіх сяброў БНФ, якія не крытыкуюць, схаваўшыся за псэўданімамі,, а канкрэтна працуюць, ахвяруючы сваім дабрабытам і свабодай. Усе масавыя акцыі ў гэтым годзе ўзначлаьваюцца БНФ, а іншых няма. Я перакананы, што ў наступным годзе БНФ удасца нашмат болей масавыя акцыі і прабіць стварэньне фракцыі БНФ у палаце прадстаўнікоў. У мяне ёсьць канкрэтны плян, як гэта зрабіць і ў прэсе зьявіцца канкрэтнае апісаньне пляну.
Алесь Міхалевіч: Большасьць нашых прыхільнікаў ня бачыць пасьпяховасьці масавых акцый, таму для пачатку трэба знйсьці іншыя эфэктыўныя форумы акцыі, сканцэнтравацца на данясеньні інфармацыі да людзей, і тады ў пэўны момант акцыі стануць па-сапраўднаму масавымі.
Вінцук Вячорка: Такія акцыі, як Адзіны кандыдат-2006 ці вулічныя акцыі, паказалі: Фронт мае рэальны патэнцыял. Адміністрацыя сапраўды апошнім часам хібіла. Маючы досьвед, раблю высновы й прапановы.
Для новаабраных намесьнікаў старшыні трэба загадзя вызначыць сфэры адказнасьці, каб не было як цяпер (некаторыя не адказваюць і самі не бяруцца ні за які кірунак, але ходзяць са статусам намесьніка старшыні). Гэтыя сфэры: арганізацыйна-праўныя пытаньні й выбарчыя кампаніі; рэгіянальная палітыка; ідэалягічна-інфармацыйны кірунак; палітычныя кампаніі ды акцыі.
Як бачу сваю ролю як старшыні ў гэтым падзеле працы?
Быць гарантам ідэйнай цэласьці БНФ як незалежніцкай сілы. Годна прадстаўляць Фронт у перамовах з калегамі-кааліцыянтамі, іншаземцамі, а калі даможамся – то і з уладай. Курыраваць міжнародную палітыку. Умацоўваць традыцыйныя сувязі з нацыянальнай навуковай і творчай элітай, бо ведаю іхныя каштоўнасьці й патрэбы. Нарошчваць удзел у кіроўных органах БНФ моладзі. Я гарантую галоўнае: незалежніцкая партыя і надалей будзе незалежнай у сваіх рашэньнях.
Ад пачатку свайго старшынства я няўхільна аднаўляў унутрыпартыйную дэмакратыю. Ніводнае рашэньне цяпер не прымаецца адвольна, а толькі калектыўна. Я і надалей не дапушчу, каб у БНФ упаўзла плесьня карупцыі, каб нехта казаў: “Дам вам грошы, а вы рабіце тое і тое, галасуйце за таго, а на тую пасаду пастаўце таго”.
Што будзе новае? Запрашу вярнуцца ў БНФ тых, хто з розных прычынаў адышоў, але па поглядах і маральных якасьцях застаўся фронтаўцам.
Кіраўнікі арганізацыяў БНФ у абласьцях і буйных гарадах будуць зьбірацца разам са старшынём і намесьнікамі што два тыдні – для стратэгічнага й тактычнага плянаваньня, падрыхтоўкі палітычных рашэньняў. У выязных паседжаньнях Сойму і Ўправы будуць браць удзел усе фронтаўцы тае мясьціны, куды едзем.
▶
Алесь Міхалевіч: У маёй праграме на пасаду старшыні партыі сказана, што я прапаную абмежаваць тэрмін старшынства двума тэрмінамі па два гады з магчымасьцю зноў абірацца, прапусьціўшы адзін тэрмін. Упэўнены, што для моцных палітыкаў такая мера ня будзе перашкодай.
Віктар Івашкевіч: Я на зьезьдзе буду прапаноўваць, каб было прынята рашэньне па абмежаваньні трыма тэрмінамі (да 6 год). Кожны экс-старшыня павінен уваходзіць у паліытчны камітэт і Сойм БНФ столькі, колькі ён сам будзе згодны. І новаабраны старшыня павінен будзе забясьпечваць аплачванай працай экс-старшыню, пры ўмове, што той будзе рэгулярна рыхтаваць аналітычныя і статыстычныя матэрыялы ў беларускіх СМІ аб палітыцы БНФ.
Вінцук Вячорка: Трэба адрозьніваць працу на дзяржаўных пасадах і дзейнасьць у партыі, пагатоў у нашых умовах. У бальшыні дэмакратычных партыяў сьвету такіх абмежаваньняў няма.
▶
"1. Общая демократизация внутри БНФ. Коллективное руководство.
2. Союзнические отношения с партнерами по демкоалиции – КРДС.
3. Фронт обзаводится достойными офисами в Минске, в областных центрах, орг-техникой и т.д.
4. БНФ издает свою общую газету в Минске, в областных центрах издаются массовые фронтовские издания. Они привлекают в БНФ мно-гие тысячи вновь испеченных сторонников. Фронт восстанавливает и наращивает количественно число своих сторонников.
5. БНФ восстанавливает свое политическое реноме и политическое доминирование среди белорусской оппозиции.
6. БНФ участвует в коалиции в президентских выборах 2001 года и приводит своего кандидата в президенты к власти. В случае необходимости коалиция демсил выводит массы на минские улицы и защищает свою победу."
На мой погляд ні адзін з пунктаў не быў выкананы. Ці згодны Вы? Дайце Ваш каментар.
Вінцук Вячорка:
Даю паводле пунктаў.
1. Асноўнае маё дасягненьне – тое, што мы пераадолелі ідалапаклонства ўнутры БНФ. Аніводнае рашэньне ня можа быць прынятае аднаасобна старшынём.
2. Не было б кааліцыі – не было б фэномэну Мілінкевіча 2006 году.
3. Офісы ў Менску, Горадні, Віцебску, Берасьці, усе абсталяваныя.
4. Партыйная газэта – ня самы эфэктыўны інструмэнт. Але бюлетэнь “Навіны БНФ” мы аднавілі. Колькасна за апошня два гады – прырост паўтары тысячы чалавек.
5. Паглядзіце праграмныя дакумэнты кангрэсаў і кааліцыяў – там нашыя каштоўнасьці. Узгадайце, чыім рукамі рабіліся найлепшыя масавыя акцыі апошняга часу.
6. У 2006 мы былі больш празарлівыя. Мы выставілі Мілінкевіча, зрабілі яго адзіным кандыдатам і правялі кампанію, якая абудзіла Беларусь.
Але галоўнае – у іншым.
Нам удалося - у вельмі цяжкіх умовах - стварыць сучасную партыю зь беларускай нацыянальна-дэмакратычнай ідэалёгіяй. Партыю, здольную ня толькі абвяшчаць лёзунгі, але рэальна ўплываць на палітычную сытуацыю. Факт, што без БНФ ніводная агульнанацыянальная палітычная кампанія немагчымая.
Гэта і таму, што мы навучыліся крыху сучаснай арганізацыйнай працы, а таксама перасталі глядзець на ўсіх, чыя пазыцыя крыху розьніцца ад нашай, як на ворагаў. Але перадусім гэта таму, што нашыя людзі ідэйныя.
Нездарма Партыю БНФ сёй-той хацеў бы перакупіць – як крыніцу людзкіх рэсурсаў. А вось гэтага я – пакуль я старшыня – не дазволю. Таму мяне некаторыя й ня любяць. Таму мне цяпер нельга нікуды сыходзіць.
▶
У мяне пытаньне да кожнага з кандыдатаў (Вячоркі, Івашкевіча і Міхалевіча) -- ці гатовыя яны даць магчымасьць КХП займаць "хоць адзін маленькі пакойчык" у Фронтаўскай Сядзібе на Варвашэні? Калі так - дык на якіх умовах?
Тое, як Вы адкажаце, можна разглядаць як своеасаблівы "дэтэктар ілжы" для Вас.
Дзякую за шчырасьць.
Вінцук Вячорка: Чыстую праўду напісаў Беленькі, акрамя двух момантаў. 1) Гэта ня ён са мной, а я зь ім размаўляў. 2) І не пра пакойчык, а пра 600 тысячаў рублёў. А ў астатнім чыстая праўда: ізноў адмова. Толькі не мая, а Беленькага: ён адмовіўся аддаць нам тыя грошы, хоць гэта штраф, які выпісалі КХП, а плаціць вымушалі нас.
І больш ня буду адказваць на пытаньні-заклінаньні зь віртуальнага сьвету пра КХП ды іхныя камунальныя свары. Лепш зьберагу час для пытаньняў пра рэальныя справы й праблемы.
Віктар Івашкевіч: Сёньня другі раз нам прыходзіць, што суд здымае з рахункаў Партыі БНФ грошы за пакрыцьцё штрафаў КХП-БНФ. Ужо такіх было на 800 даляраў. Мы зьвярталіся да сп-ра Беленькага, каб ён нам вярнуў грошы, але мы ня хочам падаваць у суд на КХП-БНФ, каб ня ўцягваць дзяржорганы ў нашы фінансавыя спрэчкі. Што тычыцца ідэалягічна-арганізацыйнай працы, то мы заўсёды запрашаем сяброў КХП на ўсе акцыі, якія мы ладзім. І большасьць зь іх бяруць удзел у нашых мерапрыемствах. Мы разам удзельнічалі ў арганізацыі шэсьця на Дзяды. І буду прапаноўваць сп. Беленькаму сустрэцца, каб абмеркаваць нашыя акцыі на сьвяткаваньне 25 сакавіка 2008 г. Мы прадастаўляем памяшканьне ўсім дэмакратычным арганізацыям для дзейнасьці, асабліва калі гэтая дзейнасьць не супярычыць нашай дзейнасьці.
Алесь Міхалевіч: Гуртаваньне ўсіх нацыянальных сілаў – на грунце салідарнасьці і ўзаемадапамогі, на грунце ясных справаў, а не дэклярацыяў – я ўважаю сваёй асноўнай мэтай на пасадзе старшыні партыі. Калі нічога не перашкаджае маёй дачцэ і дачцэ Юрася Беленькага навучацца разам у адным клясе беларускай гімназіі, дык нішто не зашкодзіць і мне зь ім працаваць для Беларусі па адным адрасе. І пакойчык, і заля, калі трэба – ад 10 сьнежня запрашаю. Распарадак узгоднім.
▶
Алесь Міхалевіч: Гісторыя ня ведае ўмоўнага ладу, але дазволю сабе дапусьціць, што калі б не Пазьняк – Беларусь магла б і не здабыць незалежнасьці ў пачатку 90-х. Ужо адно гэта не дазваляе мне крытыкаваць яго (калі вы гэтага чакаеце) тут і цяпер. Талент Пазьняка – натхняць і пераконваць людзей, нават праціўнікаў. Менавіта з пачутага ад Пазьняка – падлеткам яшчэ – я пачаў свой шлях у нацыянальным руху. Гэты талент не саслаб, здаецца, і сёньня. Як і талент стратэгічнага аналізу. Рэжым ведае, што робіць, калі ізалюе Пазьняка ў выгнаньні.
Віктар Івашкевіч: Мы разам з Пазьняком развальвалі Савецкі Саюз і змагаліся з камуністычнай дыктатурай і ў 1988—1992 г. маршыраваць да перамогі на чале з ім было адно задавальненьне, сёньня мне цяжка даць ацэнку таму чым займаецца Зянон Пазьняк, бо пра яго дзейнасьць я нічога не ведаю.
Вінцук Вячорка: Пра цяперашнюю дзейнасьць ведаю слаба. А як постаць гістарычная, як чалавек, з чыім імем зьвязанае адкрыцьцё Курапатаў, стварэньне БНФ і яго фракцыі ў Вярхоўным Савеце - ён заслужыў на вечную ўдзячнасьць тых, каму дарагая незалежная Беларусь. Ягоная вымушаная эміграцыя - вялікая страта.
▶
Ці Вы баіцёся канкурэнцыі (ідэй)? Баіцёся, што "ячэйка КХП" будзе рассаднікам "няправільных" ідэй, што будзе "агітаваць супраць ПБНФ"?
Чаго ж Вы хаваецеся ад адкрытых дэбатаў (з КХП) па розных пытаньнях? Калі вы ўжо заявілі сябе дэмакратычнай партыяй, дык дайце магчымасьць выказацца і сваім былым паплечнікам па БНФ!!!
Алесь Міхалевіч: Гл. вышэй. Калі мяне абяруць старшынём Партыі БНФ, Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымае дах над галавой паводле свайго юрыдычнага адрасу – пр. Машэрава, 8. Мяркую, з гэтага, з пунктаў магчымага супрацоўніцтва, з таго што аб'ядноўвае, а не з дэбатаў, трэба пачынаць кансалідацыю нашых сілаў. Зрэшты, я падыскутаваў бы зь Зянонам Станіслававічам, калі б атрымаў такую магчымасьць – публічна альбо сам-насам.
Віктар Івашкевіч: Выказвацца і весьці дыспуты трэба ў СМІ, а не ў пакойчыку на Варвашэні, 8. Я зьвяртаюся да рэдакцыі з прапановай такія дэбаты арганізаваць.
▶
Віктар Івашкевіч: Для стратэгічнай перамогі ПБНФ павінна ініцыяваць стварэньне шырокага руху, такім рухам можа быць кампанія “Эўрапейскі марш”. Змагаючыся за рэалізацыю 12 прапановаў Эўразьвязу можна аб’яднаць і нацыяналістычных адраджэнцаў, і праэўрапейскі настроеных прагрэсістаў, і прагматычных чыноўнікаў, і г.зв. “простых людзей”, якія захочуць мець ня толькі эўрапейскія цэны (як сёньня), але і эўрапейскія заробкі. Гэты рух павінен адбывацца пад бел-чырвона-белым сьцягам і эўрапейскім сьцягам, дзе эўрапейскі сьцяг павінен выканаць ролю шчыта і абароны ад рэпрэсій.
Вінцук Вячорка: Дзякуй за сур’ёзнае пытаньне. Надыходзіць новы палітычны час. Бальшыня беларусаў – да 90% - лічаць незалежнасьць каштоўнасьцю. Тое, што мы ўпарта казалі ўсе 19 гадоў дзейнасьці БНФ, становіцца агульнапрынятай ісьцінай. Рассыпаюцца старыя абвінавачаньні ды ярлыкі. І нашае пасьлядоўнае незалежніцтва, вернасьць каштоўнасьцям – наш плюс. Што да мовы - ня бачу праблемы камунікацыі з грамадзтвам па-беларуску.
Алесь Міхалевіч: Для перамогі няма патрэбы адмаўляцца ані ад беларускай мовы, ані ад незалежнасьці. Калі мы будзем моцныя, мы пераможам з захаваньнем на ўсіх нашых атрыбутаў. Калі будзем слабымі — ніхто не захоча з намі дзяліцца ўладай, нават калі мы адмовімся ад самага сьвятога.
▶
2. Адзін з актывістаў БНФ атрымаў 19.03.2006 фотастужку са здымкамі "назиральникаў" ў адной з Мінскіх школ.
Праз 15 сутак ён патлумачыў што стужку ў яго адабралі, калі схапілі на плошчы. Вы меліся з ім перагаварыць. І што высветлілася?
Вінцук Вячорка: На Ваша першае пытаньне можа адказаць сам яго аб’ект, ён паўналетні. Наконт другога – ня памятаю. Сьледзтва не праводзіў.
▶
Віктар Івашкевіч: Заяўляць аб сваіх антыкамуністычных пазыцыях трэба на Кастрычніцкай плошчы з плякатам “Зюганаў – гэць зь Беларусі”, а не ў сядзібе БНФ подлеьнька таптацца па газэтах, упэўніўшыся, што за гэта не атрымаеш дубінкай па галаве. Мы павінны ясна артыкуляваць свае нацыяналістычныя і праэўрапейскія пазыцыі, калі трэба, ідэалягічна дыстанцыявацца ад ПКБ, але калі ёсьць магчмыасьць зь іх дапамогай вырашыць нейкія тэхнічныя пытаньні, трэба такія пытаньні вырашаць. Я лічу, што на сёньняшні дзень ёсьць праблема дыктатуры Лукашэнкі на Беларусі, а не ўяўная пагроза з боку ПКБ.
Вінцук Вячорка: Да любога нішчэньня кнігаў ці газэтаў стаўлюся адмоўна. Я за канкурэнцыю ідэяў, а не за паленьне вогнішчаў. Нашая нацыянальная ідэя, ідэя свабоды нагэтулькі моцныя, што не патрабуюць абразьлівых пэрформансаў. Шкада, арганізатарам не хапіла адказнасьці ад пачатку прадухіліць такія прыкрасьці.
Алесь Міхалевіч: Я супраць высьціланьня газэтаў на падлозе. Што да партыі Калякіна, у некаторых тактычных момантах магчымая супраца, напрыклад, вылучэньне людзей у камісіі падчас выбараў. У той жа самы час трэба памятаць, што Калякін, знаходзячыся на пасадзе старшыні адміністрацыі Савецкага раёну Менску, меў найгоршыя паказальнікі па колькасьці беларускамоўных школаў. Упэўнены, што ў такіх пытаньнях людзі не зьмяняюцца.
▶
Сын у Чэхіі ня толькі ў Вас, але і ў спадара Шымава, што адлічыў выдатніцу з 4-га курсу за палітычныя погляды.
Ці не аднаго гатунку Вы з Шымавым патрыёты? Можа Вы абодва — патрыёты Чэхіі, калі сыны Вашыя кахаюць Радзіму толькі праз інтернэт з Прагі?
Віктар Івашкевіч: Лічу вельмі карысным для Беларусі, калі беларускія сьвядомыя нацыяналісты атрымліваюць адукацыю эўрапейскага ўзроўню. І тое, што сын цяпер жыве з маці, дае мне магчымасьць спакойна сядзець на хіміі, і арганізоўваць масавыя акцыі, не будучы абцяжараным хатнім клопатам. А за мяжой вучацца ня толькі Івашкевіч і Шымаў, але і сотні студэнтаў па праграме Каліноўскага.
▶
Хто ж ў Вашай партыі АЭС для Радзімы пабудуе з вашай татальня нетэхнічнай адукацыяй?
Алесь Міхалевіч: За пытаньні, зьвязаныя з ядзернай энэргетыкай, адказвае і будзе адказваць выпускнік Тэхналягічнага ўнівэрсытэту Юрась Меляшкевіч.
чым яму, за мужнасць быць маткай ДВАІХ дзяцей-беларусаў і жонкай чалавека, што то на плошчы, то ў камеры. Хопіць ужо аднаго Зянона, якому ўсё барацьба дзіця свайму народу выгадаваць замінала. Апошнім часам гэты чалавек зусім прыкра адзываецца пра тутэйшы БНФ. Азлобіўся чалавек, а быў выдатным археолагам. Свабоды свайму народу спадары Вы можаце і не здабыць, а вось дзяцей выгадуйце хацяб па ДВОЕ, як Вінцук. Бо можа
стацца, што адзіны сын і той Чэхію ці Польшчу палічыць Радзімай, а не Беларусь.
Вінцук Вячорка: Я выгадаваў ТРОЕ. Зрэшты, трэцяе яшчэ гадуецца.
Алесь Міхалевіч: Нам з жонкай троху больш за трыццаць і на адной дачцэ спыняцца не зьбіраемся.
▶
Алесь Міхалевіч: Лукашэнка доўгі час зьяўляўся “заканадаўцам моды”, а мы адказвалі на ягоныя дзеяньні. Трэба быць гатовым да асымэтрычных адказаў. Калі вылучэньне ў палатку будзе адпавядаць мэтам нашай партыі (без спадзяваньняў атрымаць дэпутацкія месцы падчас г.зв. “лахатрону”), то ў іх можна ўзяць удзел. Але пакуль нельга адназначна заяўляць ані пра ўдзел, ані пра байкот.
Віктар Івашкевіч: Я лічу, што Партыя БНФ на сваім зьезьдзе павінна агучыць ультыматум: мы будзем удзельнічаць у выбарах толькі тады, калі нашых людзей уключаць у участковыя і акруговыя выбрачыя камісі, нашых кандыдатаў зарэгіструюць і выпусьцяць усіх палітвязьняў. Калі мы даможамся гэтых трох пунктаў, ёсьць рэальная магчымасьць стварыць фракцыю БНФ у палаце прадстаўнікоў. Лічу памылковым заявы аб удзеле ў выбарах пры любых умовах, бо праводзіць інфармацыйную кампанію, можена не прывязваючыся да выбараў. Прыкладам, інфармацыйная кампанія па падрыхтоўцы Эўрапейскага маршу. Прабіць гэтыя тры ўмовы цалкам рэальна, калі забясьпечыць увязваньне эўрапейскіх эканамічных праграм для Беларусі з выкананьнем гэтых трох умоваў.
Вінцук Вячорка: Улады плянуюць чарговы фарс пад такой назвай. Мы плянуем палітычную кампанію, мэта якой - узьняць сьвядомасьць грамадзтва, каб заявіла пра свае правы, каб фарс пертварыўся ў рэальнае волевыяўленьне.
Калі мы слабыя - нават у сумленных выбарах мы прайграем. Калі мы моцныя і за намі праўда - мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасьці й нагоды.
Мы пачынаем з патрабаваньня ўключыць нашых прадстаўнікоў у камісіі ўсіх роўняў, галоўнае - ва ўчастковыя. Гэта, а таксама рэгістрацыя дэмакратычных кандыдатаў, - умова прызнаньня дэмакратычнасьці выбараў. Такую пазыцыю падзяляе і міжнародная супольнасьць.
▶
Віктар Івашкевіч: Я лічу, што ў сёняшняй сытуацыі кіраўнік Фронту павінен быць гатовым арганізаваць і ўзначаліць масавыя акцыі пратэсту, быць адкрытым для СМІ, не баяцца рабіць рэзкія заявы і ўчынкі. Лічу, што “кратовая праца”, якую прапагандуе Вячорка, і непублічная дзейнасьць сп-ра Міхалевіча – не для пэрыяду “буры і націску”.
Вінцук Вячорка: Аўтар пытаньня, пэўна, піша з чужыны. Варта зайсьці ў нашую сядзібу на Варвашэні, 8 і пабачыць, як у ёй віруе жыцьцё, колькі ў Фронт прыйшло нацыянальна сьведамай моладзі, як штовечар адбываецца па некалькі палітычных і культурніцкіх імпрэзаў. Моладзь прыйшла на сьвятло нацыянальнай ідэі, прагаласавала за Фронт нагамі, бо мы прапануем канкрэтныя справы, а не імітацыю. Вось яна, пэрспэктыва.
Фронт, які трымаецца на ідэях, каштоўнасьцях і адкрытасьці, ня можа ператварыцца ў NGOшнае (жаргоннае слова для абазначэньня імітацыі грамадзкай дзейнасьці за матэрыяльную ўзнагароду) балота і зьнікнуць. Каб гэтага не дапусьціць на радасьць нашым ворагам, каб ішло разьвіцьцё, каб ня страціць ідэйную моладзь, я балятуюся на старшыню.
▶
Вопрос звучал так:
За кого Вы намерены голосовать на президенских выборах в Беларуси, если они пройдут досрочно в 2008 году?
Было предложено 17 фамилий политиков
Вот результаты в порядке убывания:
Позняк 35 %
Милинкевич 23 %
Против всех 10% (23)
За другого 9% (18)
Козулин 8%
Войтович 5%
Ивашкевич 3%
представитель власти (Сидорский, Наумов, Шейман или кто-то еще) 3% (7)
В списке были еще: Фролов - 0 % (1), Чигирь - 1 % (3), Вечерко 0% (0), Калякин 0% (0), Лебедько 1% (2), Заико 1% (2), Кравченко 0% (1), Чиж 0% (1), Абрамова 1% (3), Якубович 0% (1), Мясникович 0% (0)
Адрес ссылки
Позняк находится в эмиграции более 10 лет и имеет самый большой рейтинг. В то же время Вечерко не получил ни одного голоса.
Алесь Міхалевіч: У Пазьняка зь Мілінкевічам – у правіцы і правага цэнтру – разам 61 % галасоў (сярод наведнікаў форуму TUT). У маштабе краіны такога працэнту болей чым дастаткова, каб нацыянальным сілам узяць уладу і быць папулярнымі шмат год.
Віктар Івашкевіч: У нас 8 сьнежня будуць выбары ў Партыі БНФ, а не КХП, і сыходзячы з гэтага апытаньня, мой рэйтынг у тры разы большы за рэйтынг Вячоркі і Міхалевіча разам узятыя. Хаця я лічу, што болей адлюстроўвае інтэнсіўнасьць працы палітыка – гэта ягонае ўзгадваньне ў СМІ, бо палітык павінен ствараць падзеі, якія адлюстроўваюцца ў сродках масавай інфармацыі, а не абзываць усіх гэбістамі і агентамі ўсіх магчымых спэцслужбаў.
▶
Вінцук Вячорка: Дзякуй, Касечка, за строгае пытаньне. Лію ваду на беларускі млын ужо 28 год. Так, па дробязях. То “Майстроўню” ствару, то бел-чырвона-белы сьцяг публічна рэабілітую (1988), то праграму й чытанку для дашкольных установаў укладу (1989, так што, магчыма, Вы па маёй праграме ў садку займаліся), то БНФ засную, то правапіс упарадкую. Далучайцеся, будзе лягчэй:).
Віктар Івашкевіч: Ня буду зараз пералічваць усё, чым я займаўся ў беларускай справе, хачу толькі сказаць, што дзякуючы мітынгу 19—25 жніўня 1991 г. на плошчы Леніна, якім я кіраваў, Вярхоўны Савет 12-га скліканьня – большасьць дэпутатаў была камуністамі – прагаласаваў за забарону кампартыі і за незалежнасьць Беларусі. Калі б я зрабіў толькі гэта адно, то ўжо б сёньня лічыў, што жыцьцё прайшло недарэмна.
Алесь Міхалевіч: У студэнцкія часы ўзначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, дапамагаў вялікай колькасьці студэнтаў у выданьні беларускамоўных газэтаў і часопісаў, арганізацыі акцый. Сотні беларускамоўных людзей па краіне ацэньваюць маю дзейнасьць пазытыўна. Упэўнены, што асноўныя справы яшчэ наперадзе.
▶
Гэтая сімвалічная дамова хоць неяк перасьцеражэ ад папулісцкіх і неабгрунтаваных заяваў кандыдатаў, а пры яе невыкананьні адразу будзе відаць, хто чаго варты.
Вінцук Вячорка: Згодны, што кожны прэтэндэнт на пасаду павінен падпісацца пад сваімі заявамі й абяцаньнямі й несьці адказнасьць за іх выкананьне ці невыкананьне.
Віктар Івашкевіч: Галоўны пункт маёй праграмы дзейнасьці БНФ на бліжэйшы 2008 г. — гэта стварэньне фракцыі БНФ у палаце прадстаўнікоў. У мяне ёсьць канкрэтны плян і я перакананы ў посьпеху. Калі ж мне гэтую фракцыю мне стварыць не ўдасца, я падам у адстаўку з пасады старшыні БНФ у канцы наступнага году.
Алесь Міхалевіч: Я гатовы падпісваць тыя дамовы, якія падпішуць спадары Вячорка і Івашкевіч. Пра абмежаваньне часу старшынства двума тэрмінамі я ўжо казаў.
▶
Віктар Івашкевіч: У мяне ёсьць станоўчы досвед супрацы зь Мілінкевічам у рамках штабу адзінага кандыдата і падрыхтоўкі акцыі Эўрапейскі марш. У мяне ёсьць дамоўленасьць зь Мілінкевічам, што, калі я стану старшынём ПБНФ, мы працягнем кансткруктыўную працу як вольны з вольным, роўны з роўным у рамках кампаніі Эўрапейскі марш.
Вінцук Вячорка: Трымаюся прынцыпу: БНФ заўсёды гаворыць праўду. Казкі ў рэгіёнах (у тым ліку пра супрацу зь Мілінкевічам) апавядаюць іншыя.
Калі мы вылучалі Аляксандра Мілінкевіча на "адзінага", калі ішла прэзыдэнцкая кампанія, дзе трэба было працаваць на знос, - яе рабілі мы. Вячорка - намесьнік кіраўніка штабу й адказны за міжнародныя сувязі, Янукевіч - арганізатар рэгіянальных паездак і сустрэчаў, Івашкевіч - агітацыйная кампанія ў рэгіёнах, Лабковіч - юрыдычная служба, дый сайт Мілінкевічу стварылі таксама фронтаўцы... Пасьля заканчэньня кампаніі Мілінкевічу трэба было пацьвярджаць сваё лідэрства, у тым ліку й перад Фронтам. Але ён прыняў спрэчнае рашэньне: не абапірацца на Фронт як на партыю, не падпісваць двухбаковага пагадненьня з Фронтам, а ствараць новы палітычны суб'ект. Я веру, што А.Мілінкевічу сапраўды баліць за Беларусь, усё ж пуд солі разам зьелі ды ў камэры разам сядзелі. А для Беларусі важна, каб быў моцны Фронт як арганізацыйнае апірышча нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Толькі пры гэтай умове нацыянальныя сілы здолеюць перамагчы. Дзеля перамогі і канкрэтнай справы дамовімся без праблемаў.
Алесь Міхалевіч: Лічу, што стварэньне такіх структараў як Рух “За Свабоду” або Беларуская хрысьцяінская дэмакратыя – гэта пазытыў. Адбываецца ўмацаваньне нацыянальнага руху, трэба толькі належным чынам арганізаваць супрацу.
▶
1. Jak Vy pastavilisia b da prapanovy zaprasic' na kirauniczuju pasady BNF jaho stvaral'nika, Sp. Zianona Pazniaka?
2. Kali admouna, prasiu ba padzialicca mierkavanniami, szto kankretna z'jauliajecca povadam admounaj pazicyji na padobnuju prapanovu?
Dziakuju.
Віктар Івашкевіч: Пазьняк узначальвае КХП-БНФ, аб’яднаньне ПБНФ з КХП БНФ можа быць толькі ў выніку перамоваў кіраўніцтва гэтых арганізацый. Для гэтага Зянон Пазьняк павінен згадзіцца размаўляць з кіраўніком ПБНФ. Я з Пазьняком размаўляць гатовы.
Алесь Міхалевіч: Я ўступаў у 1993 г. у партыю, старшынём якой быў Зянон Пазьняк. Трэба працаваць на на аб’яданьне нацыянальных сілаў. Гатовы ў гэтым напрамку рабіць істотныя крокі.
▶
Ёсьць прапанова:
правесьці інфармацыйную кампанію (нагода - запуск беларускага спадарожнікавага тэлеканалу, сьвяткаваньне ўгодкаў незалежнасьці БНР) з выкарыстаньнем не заўсёднага "баявога лістку", а рэклямнага выпуску паўнавартаснай беларускай газэты. (цікава, як ставіцца да гэтага "НН")
Нац.дэм.сілы могуць прапанаваць:
1. Падтрымку рэсурсамі (таму пажадана як мага шырэйшае кола ўдзельнікаў).
2. Спрыяньне ў падрыхтоўцы якаснага і цікавага выданьня.
3. Выкарыстаньне здабытку праведзеных выбарчых кампаніяў - кантактаў (адрэсаў) неабыякавых людзей (мэтавая аўдыторыя), якіх сабрана шмат. Перш за ўсё на іх варта засяродзіцца ва ўмовах абмежаванасьці рэсурсаў.
4. Дапамогу ў распаўсюдзе.
Толькі найбольш відавочныя набыткі:
* Газэта пашырае аўдыторыю (патэнцыйныя чытачы даведваюцца пра яе існаваньне).
* Адрасаты атрымоўваюць цікавую газэту і багата інфармацыі для роздуму.
* Пашыраецца прастора беларускасьці.
* Палітыкі не падманваюць даверу людзей, што пакідалі свае кантакты.
* Дзень Незалежнасьці сьвяткуецца больш масава.
Наколькі, па-вашаму, гэта ажыццявіма?
Віктар Івашкевіч: У рамках кампаніі Эўрапейскі марш пад лёзунгам “За незалежную Эўрапейскую Беларусь" можна і трэба рэалізоўваць самыя розныя культурніцкія, мастацкія праекты. Задача арганізатараў — знайсьці на гэта сродкі і я магу іх знайсьці.
Вінцук Вячорка: Шаноўны Зьміцер, вельмі добра, што Вы мысьліце праграмна. Прапановы часткова адпавядаюць таму, што робіцца й плянуецца (глядзіце на нашым сайце pbnf.org канцэпцыю адзначэньня 90-годзьдзя БНР), але трэба акумуляваць усе сьведамыя сілы. Прыходзьце, дамовімся пра супрацу.
Алесь Міхалевіч: Так, згодны. Зьвяжыцеся са мной, калі ласка.
▶
Віктар Івашкевіч: У поўным аб’ёме свае пляны я здольны рэалізаваць на пасадзе старшыні. Але калі абяруць не мяне, я буду намагацца, каб Партыя БНФ усё роўна рэалізоўвала пераможныя сцэнары. Чым і займаўся ўвесь гэты год, ініцыючы і арганізоўваючы ўсе масавыя сёлетнія акцыі.
Алесь Міхалевіч: За восем гадоў кіраваньня партыяй Вінцук Вячорка зь Віктарам Івашкевічам шмат чаму навучыліся. Упэўнены, у любым выпадку дзейнасьць партыі будзе паляпшацца. Але толькі маё абраньне дасьць магчымасьць у хуткім часе прыйсьці да ўлады.
Вінцук Вячорка: Спадару Міхалевічу, як паказала практыка, цяжка браць на сябе адказнасьць і дзейнічаць адкрыта, а не кулюарна.
▶
Алесь Міхалевіч: Пад маім кіраўніцтвам фронт застанецца Беларускім і стане яшчэ больш Народным.
▶
Якой будзе у выпадку Вашай перамогі палітыка БНФ у галіне правапісу канчаткаў роднага склону назоўнікаў мужч. роду і прыназоўніка з перад наступнымі мяккімі зычнымі? Нараней дзякую.
Вінцук Вячорка: Сп. Ільніцкі! Магу Вас запэўніць, што ў разе маёй перамогі палітыка БНФ у галіне правапісу канчаткаў роднага склону назоўнікаў мужч. роду і прыназоўніка з перад наступнымі мяккімі зычнымі будзе жорстка ўвязаная з палітыкай дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў!
▶
Віктар Івашкевіч: Лічу, што зьмена лідэраў павінна адбывацца, але не па прыкмеце ўзросту, а па наяўнасьці ініцыятываў і энэргіі для іх выкананьня. Сёньняшні час патрабуе лідэраў, здольных на адкрытую барацьбу, а не кулюарныя інтрыгі.
Вінцук Вячорка: Вы пра якое пакаленьне? Скажам, я маладзейшы за Мілінкевіча роўна нагэтулькі, наколькі старэйшы за цяперашніх 30-гадовых. Мы адно пакаленьне, два ці тры? У Партыі БНФ няма процістаяньня пакаленьняў. У маёй камандзе людзі ўсіх узростаў, і яднае нас клопат пра зьберажэньне й перамогу фронтаўскіх каштоўнасьцяў.
Алесь Міхалевіч: Упэўнены, што дэлегаты зьезду Партыі БНФ будуць галасаваць за мяне, таму што я больш прафэсійны, а ня толькі таму што я больш малады.
▶
Іншымі словамі, мы добра бачым, чым скончылася расейская рэвалюцыя МНСаў, - чаго чакаць ад беларускіх гуманітарыяў?
Віктар Івашкевіч: Лічу, што інтэграцыя Беларусі з Эўразьвязам і прымяненьне эўрапейскіх стандртаў і мэханізмаў пры рэфармаваньні беларускай эканомікі ёсьць пэўнай гарантыяй ад дзікіх расейскіх прыкладаў. ЭЗ канкрэтна зьвярнуўся з 12 прапановамі да беларускага народу, усе вышэйшыя чыноўнікі ЭЗ выказалі сваю падтрымку Эўрамаршу да акцыі і эўрапейская падтрымка ёсьць гарантыяй цывілізаваных формаў рэфармаваньня.
Алесь Міхалевіч: Імклівая беларусізацыя ВНУ, грунтоўныя рынкавыя рэформы, уступленьне ў НАТО пасьля шырокай інфармацыйнай кампаніі. Плян уступленьня ў НАТО ёсьць. ЭЗ – гэта хутчэй страэгічны выбар, кірунак, у якім трэба ісьці.
Вінцук Вячорка: Па-першае, з прысутных годнае імя Зьмея Гарынавіча маю права насіць толькі я - бо мой род з-над Гарыні :). Па-другое. Першыя рашучыя крокі трэба будзе рабіць для забесьпячэньня вяршэнства закону (алігархі гэтага моцна ня любяць, і будзе цяжка, і будуць нават праблемы з калегамі-дэмакратамі). Прынцыпова - увесьці роўныя законныя рамкі для замежнага бізнэсу. Многім расейскім структурам будзе цяжка ў іх працаваць. Праграма збліжэньня з NATO й Эўразьвязам пачынаецца неадкладна, а далей ужо ня толькі ад нас залежыць. Прафэсіяналаў-эканамістаў, сэнсоўных мэнэджэраў, якія цяпер змушана працуюць на гэтую ўладу (і не дапусьцілі пакуль што эканамічнага развалу) трэба запрасіць да супрацы. Больш дэталёва глядзіце нашую праграму.
▶
1. Вы падпісалі пагадненьне паміж кандыдатамі (http://www.3dway.org/node/7777) не абражаць і не казаць няпраўды наконт іншых прэтэндэнтаў. Чаму вы працягваеце адно на аднаго ліць бруд. Прынамсі Івашкевіч у вялікай ступені, ня ў меншай Міхалевіч, які публічна і па завугольлі расказвае фронтаўцам і няфронтаўцам і прапануе "падтрымку". Адзін Вячорка адмоўчваецца.
2. Раскажыце, што вы зрабілі для беларускае культуры й навукі. Ці можа станавіцца на чале Фронту чалавек без навуковай альбо моцнае культурнае мінуўшчыны?
3. Якія ў кожнага з вас міжнародныя кантакты? Якіх замежных палітыкаў вы асабіста ведаеце, хто ёсьць вашым Lobby?
4. Пытаньне на інтэлект: У якім будынку адбыўся першы Усебеларускі зьезд?
Віктар Івашкевіч:
1. Усе тры прэтэндэнты маюць вышэйшую адукацыю і ніводзін ня мае навуковых ступеняў. Акрамя палітычнай дзейнасьці я пяць год выдаваў газэту “Рабочы”, якая выходзіла штотыдня. Забесьпячэньне выхаду газэты, арганізацыі працы рэдакцыі, распаўсюд, гэта значны кавалак працы, якія патрэбна ўмець рабіць.
2. Наконт бруду. Пажадана працытаваць, бо я за сабой такога ня ведаю, а наконт кулюарных шушуканьняў на бліжэйшым сходзе менскага актыву я спадару Вячорку задам канкрэтнае пытаньне.
3. Падчас падрыхтоўкі Эўрапейскага маршу я рэгулярна сустракаўся з усімі амбасадарамі эўрапейскіх краінаў і іх дапамога была відавочнай. У той жа час лічу недапушчальным правалам адсутнасьць прадстаўніка БНФ у плянаванай паездцы лідэраў аб’яднаных дэмсілаў у ЗША. Лічу, што зьезд ня можа быць перашкодай паслаць аднаго з кіраўнікоў БНФ у такую важную міжнародную камандзіроўку. Буду настойваць, каб кіраўніцтва фронту даручыла гэту паездку сп-ру Хадыку, які не балятуецца на пасаду старшыні Партыі БНФ.
4. Купалаўскі тэатар
Вінцук Вячорка:
1. Я бачу небясьпекі для Фронту ў камэрцыялізацыі, залежнасьці ад вонкавых цэнтраў, растварэньні на фоне кааліцыяў.
2. Ужо адказваў Касі (гл. вышэй).
3. Сустракаўся з бальшынёй лідэраў суседніх і ня толькі эўрапейскіх краінаў. Называю тых, з кім кантактаваў рэгулярна: прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг, прэм’еры Швэцыі, Чэхіі, Польшчы Фрыдэрык Райнфэльд, Мірэк Топалянэк, Дональд Туск, генэральны сакратар ХДЗ Рональд Пофала, сэнатар Джон МакКейн, будучы прэм’ер Брытаніі Дэвід Кэмэран, Вітаўтас Ландсбяргіс і Андрус Кубілюс, Барыс Тарасюк, Бэніта Фэрэра-Вальднэр, Зьбігнеў Бжэзінскі, польскія міністры Радослаў Сікорскі і Богдан Кліх, Мікулаш Дзурында…
4. Усе мясьціны, зьвязаныя з нацыянальна-вызвольным рухам 1917-18 гадоў у Менску, будуць уганараваныя падчас адзначэньня 90-х угодак БНР.
Алесь Міхалевіч: Ніякага бруду ад іншых прэтэндэнтаў ня чуў, сам нічога бруднага не казаў.
2. Лічу, што кіраўніком партыі БНФ павінен быць эфэктыўны палітычны лідэр і мэнэджэр. Дзякуючы маёй дзейнасьці ў Моладзевым інфармацыйным цэнтры дзясяткі маладых беларускамоўных людзей абаранілі дысэртацыі.
3. Я маю працоўныя кантакты зь дзясяткамі дэпутатаў краін ЭЗ і Эўрапарлямэнту.
4. Купалаўскі тэатар.
▶
Вінцук Вячорка: Сп. Ільніцкі! Магу Вас запэўніць, што ў разе маёй перамогі палітыка БНФ у галіне правапісу канчаткаў роднага склону назоўнікаў мужч. роду і прыназоўніка з перад наступнымі мяккімі зычнымі будзе жорстка ўвязаная з палітыкай дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў!
▶
Вінцук Вячорка: Стараюся як старшыня БНФ паводзіць сябе адпаведна. Але не магу навязваць мадэль паводзінаў калегам.
▶
Вінцук Вячорка: Трымаюся прынцыпу: БНФ заўсёды гаворыць праўду. Казкі ў рэгіёнах (у тым ліку пра супрацу зь Мілінкевічам) апавядаюць іншыя.
Калі мы вылучалі Аляксандра Мілінкевіча на "адзінага", калі ішла прэзыдэнцкая кампанія, дзе трэба было працаваць на знос, - яе рабілі мы. Вячорка - намесьнік кіраўніка штабу й адказны за міжнародныя сувязі, Янукевіч - арганізатар рэгіянальных паездак і сустрэчаў, Івашкевіч - агітацыйная кампанія ў рэгіёнах, Лабковіч - юрыдычная служба, дый сайт Мілінкевічу стварылі таксама фронтаўцы... Пасьля заканчэньня кампаніі Мілінкевічу трэба было пацьвярджаць сваё лідэрства, у тым ліку й перад Фронтам. Але ён прыняў спрэчнае рашэньне: не абапірацца на Фронт як на партыю, не падпісваць двухбаковага пагадненьня з Фронтам, а ствараць новы палітычны суб'ект. Я веру, што А.Мілінкевічу сапраўды баліць за Беларусь, усё ж пуд солі разам зьелі ды ў камэры разам сядзелі. А для Беларусі важна, каб быў моцны Фронт як арганізацыйнае апірышча нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Толькі пры гэтай умове нацыянальныя сілы здолеюць перамагчы. Дзеля перамогі і канкрэтнай справы дамовімся без праблемаў.
▶
Алесь Міхалевіч: Мне прыемна, што і АФН і Наша Ніва пра мяне пішуць, дзякуй вялікі. Інфармацыю рассылаю ўсім інфармацыйным рэсурсам аднолькава.
▶
Алесь Міхалевіч: Галасаваньне на зьезьдзе пакажа, ці ёсьць давер.
▶
У чым вы бачыце прычыну той страшнай паразы, у выніку якой БНФ зь вядучай нацыянальаннай партыі пачатку 90-х, ператварыўся ў нейкі серпентарый, дзе ўсе кусаюць адзін аднаго? Ці будзе які толк ад зьмены лідэра, ці проста зьмена месца, ад чаго сума ня зьменіцца?
Вінцук Вячорка: Прынцыпы дэмакратыі дазваляюць выказваць любыя меркаваньні, але крытыкаваць думку, а не асобу. Першае ўжо атрымліваецца. Па мне, лепш крытыка, чым фіга ў кішэні. A вядучай партыяй застаемся. Мацнейшых пакуль няма.
Віктар Івашкевіч: Павінна зьмяніцца формаў паводзінаў. Лідэрства ў дэмакратычным руху Фронт можа заваяваць толькі лідэрскімі паводзінамі, а менаівта: вылучаць ініцыятыву, брацца за іх выкананьне і гуртаваць усіх вакол супольнай працы. Імкненьне пазьбегнуць крытыкі прыводзіць да пасіўнасьці і дэградацыі.
Алесь Міхалевіч: Трэба ў першую чаргу клапаціцца пра еднасьць сіл нацыянальных, па-другое, дэмакратычных. У нас было наадварот.
▶
Вінцук Вячорка: Нам, як і Літве, трэба ўваходзіць - дзеля бясьпекі ў нашым спэцыфічным суседзтве – у Эўразьвяз і ў NATO.
▶
Вінцук Вячорка: Узначаліць іншых можна толькі ідэямі і працай - не "пагонамі" і пасадамі. Нагадаю, што вылучэньне і намінаваньне Мілінкевіча на адзінага - нашая справа і нават перамога, бо дзякуючы гэтаму нацыянальныя каштоўнасьці сталі першаснымі для ўсіх дэмакратычных сілаў. Нашая антыкрызысная стратэгія была ўхваленая Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Мы правялі круглыя сталы высокага роўню, прысьвечаныя лёсу нацыянальнай валюты, энэрганосьбітам, адукацыі, дыялёгу з хрысьціянскімі канфэсіямі, малому й сярэдняму бізнэсу - даказаўшы, што БНФ ёсьць ня толькі "ногі" для мітынгаў, але - і перадусім - мазгі. Будзем разьвіваць гэтыя посьпехі.
▶
Алесь Міхалевіч: Так лічу, лічу што варта сустрэцца з кожным дэлегатам. Гэтага не хаваю.
▶
Алесь Міхалевіч: Я быў гатовы. На дамоўлены час заява не была падрыхтаваная, а я ад’яжджаў у камандзіроўку.
▶
Вінцук Вячорка: Гэтым разам БНФ будзе вылучаць прэтэндэнта на адзінага кандыдата з шэрагу сяброў партыі.
Алесь Міхалевіч: Упэўнены, што зьмены прыйдуць да 2011 году, у выпадку выбараў буду падтрмліваць Мілінкевіча. Часу і магчымасьцяў “раскруціць” іншага ня маем.
Івашкевіч: Лічу, што будучы прэзыдэнт будзе дэпутатам палаты прадстаўнікоў выбараў 2008 г.
▶
Віктар Івашкевіч: Я паўсюдна карыстаюся беларускай мовай, за выключэньнем выпадкаў, калі суразмоўцы – іншаземцы і не разумеюць беларускай мовы.
Вінцук Вячорка: Размаўляю па-беларуску нават у сьне. У "глямурных" мясьцінах не бываю і нават ня ведаю, дзе яны.
▶
Віктар Івашкевіч: Па-першае, я не даваў клятвы на пэрсанальную вернасьць Вячорку як свайму сюзэрэну. У сваёй працы з рознымі людзьмі ў першую чаргу ўлічваю эфэктыўнасьць і мэтазгоднасьць. Сёньня лічу мае пэрсанальныя якасьці байца больш адпавядаюць дзейнасьці БНФ, чым стыль кабінэтнага палітыка Вячоркі. Лічу недарэчнымі якія-небудзь крыўды зь яго боку, бо восем год я быў яго намесьнікам, ня бачу праблемы, каб ён чатыры гады папрацаваў маім намесьнікам. Што тычыцца розных чутак, то адказнасьць за іх нясуць тыя, хто і распаўсюджвае. У стратэгічнай дзейнасьці лічу неабходным прыцягваць да супрацы самыя розныя арганізацыі: і Хартыю’97, і КХП, і свабодныя прафсаюзы.
▶
Вінцук Вячорка: Няма ў мяне нічога, акрамя кватэры. І не было. І, пэўна, ня будзе. Конь быў у дзеда на хутары, камуністы забралі.
▶
Вінцук Вячорка: Мы прынялі праект для скаардынаваньня з Радай БНР. Я тэлефаную ў справах 90-годзьдзя сп-ні Сурвільле й лістуюся праз пошту, са сп. Марачкіным (які ёсьць і сябрам Сойму БНФ "Адраджэньне") мы ўжо двойчы правялі нарады, а на наступным тыдні сустрэнемся шырэйшым складам. Мы як палітычная сіла пачалі грамадзка-палітычную кампанію абароны Незалежнасьці пад знакам 90-годзьдзя, грамадзка-культурныя структуры будуць рабіць сваю працу. Працы хопіць усім. Пад эгідай Рады БНР і яе Старшыні.
▶
Вінцук Вячорка: Адрозна ад Лукашэнкі, у лідэраў дэмакратычных партыяў няма ні дубінак, ні спэцслужбаў, ні нафтагазавай рэнты. Усе рашэньні ў Фронце прымаюцца калектыўна й дэмакратычна, калі Вы ведаеце іншае - падайце прыклад. Што да сына - ён паўналетні й выбірае свае шляхі сам. Людзі ацэняць.
▶
Віктар Івашкевіч: Я ўваходзіў у менскі страйкам разам з Антончыкам, Мухіным, Л. Садоўскім і Собалем. А Савецкі Саюз мы развальвалі пры дапамозе ўдзелу ў выбарах 1990 г., арганізацыі страйкаў, заканадаўчых ініцыятываў дэпутатаў БНФ і масавых мітынгаў на плошчы Леніна.
Вінцук Вячорка: Дзякую "Нашай Ніве", дзякую шаноўным наведнікам сайту за ўвагу да Партыі БНФ. Хацелася б, каб гэтая ўвага мела вынікам ваша далучэньне да практычнае беларускае справы - у шэрагах БНФ. Пад маім кіраўніцтвам у наступныя 2 гады Партыя БНФ узмоцніць сваю лідэрскую пазыцыю — як незалежніцкая сіла, якая бароніць беларускую ідэю ды беларускі нацыянальны інтарэс.
Віктар Івашкевіч: Чытачам “Нашай Нівы” я б хацеў пажадаць сьмеласьці не хавацца за псеўданімы і далучыцца да актыўнай у ПБНФ з мэтай найхутчэйшага набліжэньня тых часоў, калі Беларусь будзе і незалежнай, і эўрапейскай.
Алесь Міхалевіч: Вельмі ўдзячны за пытаньні, пераможа Фронт, мы пераможам!
іван