БЕЛ Ł РУС

Cемінар «Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі» пройдзе ў Мінску 29 ліпеня

29.07.2014 / 09:38

Nashaniva.com

ГА Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (Беларусь) праводзіць азнаямленчы семінар»Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі»

Мэта: на семінары будзе расказана што такое тэорыя ведаў, і тэхналогіі, якія яна прапанавала для стварэння высакаякасных алгарытмаў, праграм, інфармацыйных сістэм і сетак

На каго разлічаны: на спецыялістаў зацікаўленых у росце ўласнага прафесійнага ўзроўня: праграмістаў, спецыялістаў у IT-тэхналогіях, мэнеджараў IT праектаў, якіх цікавяць інавацыйныя тэхналогіі стварэння праграм і інфармацыйных сістэм.

Час: 29.07.2014 у 19:00

Месца: Мінск, Маскоўская 20, пак. 500 (ст. м. «Інстытут культуры»)

Кошт: бясплатна

Што даведаюцца ўдзельнікі семінару?

  1. Кібернетыка. Навошта яна праграмісту

    Што рабіць калі напісаная праграма тармозіць? Ці не хапае памяці? Правільнае рашэнне – змяніць алгарытм. Вядома, што адны алгарытмы будуць эфектыўныя, а іншыя – не. Як граматна выбраць ці стварыць эфектыўны алгарытм для сваёй задачы? Як у гэтым пытанні дапаможа кібернетыка – пра гэта мы будзем гаварыць на семінары.

  2. Тэорыя ведаў. Яе адрозненне ад вядомых тэорый сістэм і кібернетыкі.

    Мы будзем гаварыць пра дзве асноўныя фішкі (інавацыі) кібернетычнай тэорыі ведаў. Першая – выкарыстанне для пабудовы алгарытму ўласных сувязей аб’екту (прадметнай вобласці). І чаму гэта дазваляе будаваць эфектыўныя алгарытмы. І другая – апісанне аб’ектаў, у якіх магчымыя інавацыі (у якіх у працэсе іх работы з’яўляецца навіна). А таксама – чаму ўсе тыповыя камп’ютарныя сістэмы: файлавыя сістэмы, сістэмы дакумента звароту, сайты, сеткі WEB і WEB 2.0 належаць да сістэм з навіной, чаму на практыцы ўлік гэтай навіны – неабходны. І абмяркуем новыя магчымасці якія даюць розныя алгарытмы з улікам такой навіны.

  3. Прыклады: алгарытмы тэорыі ведаў.

  1. Магчымасці навучання тэорыі ведаў у Беларусі.

    Будзе расказана пра асноўныя магчымасці навучання тэорыі ведаў: курсы і семінары па тэорыі ведаў і яе алгарытмах і Асветную праграму Інфарматыка.

Хто будзе праводзіць семінар? Павел Бука. Аўтар курсаў па тэорыі сістэм, тэорыі ведаў, іерархічных алгарытмах дынамічнай камп’ютарнай графікі, камп’ютэрным мадэляванні механікі натуральных сістэм (фізічных, хімічных і біялагічных), апісанні сістэм сродкамі тэорыі ведаў, кібернетыцы грамадства і інш. Аўтар больш 50 навуковых публікацый па гэтых і іншых тэмах. Выкладчык і дырэктар навучальнага семінара Інстытута матэматыкі і кібернетыкі з 1995 года.

Дырэктар Інстытута матэматыкі і кібернетыкі.

Зарэгістравацца на семінар: дашліце на адрас infarmatyka@gmail.com ліст з вашым імем, і словамі «Азнаямленчы семінар» у полі «Тэма».

Кантакты

+375 44 704 91.29 (velcom)

+375 29 768 86 23 (МТС)

+375 25 713 26 27 (life)

+375 44 540 83 58 (velcom)

infarmatyka@gmail.com

https://www.facebook.com/infarmatyka

https://sites.google.com/site/infarmatyka

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула