БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане адбываюцца масавыя арышты праваабаронцаў

4.08.2014 / 01:18

Сяргей Гезгала

30 чэрвеня была арыштаваная самая вядомая азербайджанская праваабаронца — Лейла Юнус. Ёй выстаўленыя цяжкія абвінавачванні: у дзяржаўнай здрадзе, махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве, фальшаванні дакументаў і сыходзе ад падаткаабкладання. Абвінавачванні выстаўленыя і яе мужу Арыфу Юнусу.

Юнус узначальвала Інстытут міру і дэмакратыі, які, сярод іншага, займаўся наладжваннем кантактаў між Азербайджанам і Арменіяй.

2 жніўня быў арыштаваны праваабаронца Расул Джафараў, кіраўнік цэнтра «Мастацтва за дэмакратыю».

Яшчэ раней, у маі, на пяць гадоў турмы па тых самых абвінавачваннях, што і Джафараў, быў асуджаны Анар Мамадлі, кіраўнік цэнтра, што займаўся назіраннем на выбарах.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Азербайджане застаецца нягоднай. Краінай кіруе аўтарытарны прэзідэнт Ільхам Аліеў, які атрымаў уладу пасля свайго бацькі, Гейдара Аліева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула