Дударскі Фэст
Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча.
У клюбе «Катакомбы» адбылася прэзэнтацыя «Дударскага клюбу» майстроў і музыкаў, якія займаюцца адраджэньнем старажытнага беларускага інструмэнта — дуды. Удзел прыняліі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі, якія выкарыстоўваюць гэты інструмэнт: «Стары Ольса», «Testamentum terrae», «ЛітвінТроль», «Гальярда», «Келіх кола», «Ліцьвінскі хмель».
На імпрэзе быў пабіты беларускі рэкорд адначасовага выступу дудароў — 11.