БЕЛ Ł РУС

Легендарная тэнісістка Наўрацілава жэніцца з былой міс СССР

7.09.2014 / 11:09

Сямён Цыбульскі

Легендарная тэнісістка 57-гадовая Марціна Наўрацілава зрабіла прапанову ажаніцца сваёй сяброўцы расіянцы Юліі Лемігавай.

Марціна Наўрацілава (злева) і Юлія Лемігава (справа).

Гэта адбылося падчас Адкрытага чэмпіянату ЗША пасля паўфіналу ў мужчынскім адзіночным разрадзе. «Я ўсё чакала патрэбнага моманту, каб папрасіць Юлію ажаніцца. Я падумала, што гэта будзе правільным месцам, каб задаць гэтае пытанне, і дзякуй Богу я пачула ў адказ «так», — сказала Наўрацілава.

Чэшка Марціна Наўрацілава — пераможца 167 тэнісных турніраў у адзіночным заліку. Гэтай найбольшы паказчык за ўсю гісторыю тэніса. Пасля сканчэння кар'еры яна жыве ў ЗША.

Юлія Лемігава — віцэ-міс СССР (1991).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула