БЕЛ Ł РУС

«Нам сёння сказалі, што ад кожнага класа 10 дзяцей павінна ўступіць у піянеры», але гэта незаконна

20.09.2014 / 10:56

Сяргей Гезгала

«Нам сёння сказалі, што ад кожнага класа 10 дзяцей павінна ўступіць у піянеры. Мы з мамай не хочам, каб мяне запісалі ў піянеры. Скажыце, што нам рабіць?» — такое пытанне даслала ў нашу газету Варвара Б. з Мінска.

Дарагая Варвара, згодна з законам, цябе не маюць права запісваць ні ў якія арганізацыі без згоды бацькоў. Так і перадай тваім настаўнікам.

Аналагічная норма прысутнічае і ў статуце піянерскай арганізацыі.

«11. Дзеці і падлеткі, з 7 да 16 гадоў, уступаюць у арганізацыю толькі з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула