БЕЛ Ł РУС

Спартовы фестываль «Мова Cup» адбыўся ў Мінску ФОТА

28.09.2014 / 18:52

Галоўная адметнасць мерапрыемства — выбар беларускай мовы ў якасці працоўнай.

Фестываль прайшоў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Ідэя яго правядзення належыць зорным беларускім атлетам з дабрачыннага праекту «Мары збываюцца», у тым ліку славутай плыўчысе Аляксандры Герасiмені.

Дарэчы, Аляксандра не ўпершыню збірае на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускага спорту i звычайных беларусаў. Але ж цяперашні праект асаблівы, бо мае «моўны падтэкст».

Аматары здаровага ладу жыцця спаборнічалі ў шасці дысцыплінах: міні-футболе, стрытболе, лёгкай атлетыцы, плаванні, бадмінтоне і гіравым спорце. Апроч таго, прапаноўваліся вясёлыя спаборніцтвы ў «шпурлянні мабільных тэлефонаў на дальнасць» ці ў 30-метровым забегу сярод мужчын з дзяўчынай на плячах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула