БЕЛ Ł РУС

40 чалавек сабралася на першыя заняткі «Мова нанова» для дашкольнікаў у Мінску ФОТЫ

6.10.2014 / 9:37

Выкладае мову маленькім беларусам Алена Церашкова — сама мама чатырох дзяцей.

Першыя заняткі бясплатных курсаў па беларускай мове «Мова нанова» для дашкольнікаў прайшлі ў нядзелю 5 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску.

Ініцыятары праекта падзялілі жадаючых вучыцца на курсах на дзве групы: да пяці гадоў і ад пяці гадоў да школы. Заняткі для іх прайшлі адно за адным. У першую групу прывялі сваіх дзяцей каля дваццаці бацькоў, прыкладна столькі ж — у другую.

Выкладае мову маленькім беларусам Алена Церашкова — мама чатырох дзяцей, якая выдала тры ўласныя кніжкі з дзіцячымі загадкамі, вершамі, казкамі па-беларуску.

Заняткі актыўна працягваюцца 30 хвілін, пасля чаго дзеці 15 хвілін глядзяць беларускамоўныя мультфільмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула