БЕЛ Ł РУС

Нягледзячы на атрыманне расійскага крэдыту, золатавалютныя рэзервы зноў знізіліся

8.10.2014 / 08:54

Сяргей Гезгала

У верасні Беларусь атрымала гіганцкі расейскі дзяржаўны крэдыт у суме 1,55 млрд даляраў. Крэдыт быў выкарыстаны на рэструктурызацыю дзяржаўнага доўгу.

А вось золатавалютныя рэзервы працягвалі разыходзіцца. За верасень яны знізіліся на істотныя 285 млн даляраў. На 1 кастрычніка яны складаюць 6,004 млрд даляраў.

Ад пачатку года золатавалютныя рэзервы знізіліся агулам на $646 млн. І гэта прытым што валавая замежная запазычанасць Беларусі расцей, за гэты год яна можа павялічыцца прыкладна на 3 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула