БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ў падзеях ва Украіне вінаваты Януковіч, і больш ніхто

17.10.2014 / 13:35

Мікола Бугай

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сам вінаваты ў тым, што страціў сваю пасаду. І ён жа нясе галоўную адказнасць за ўсе падзеі, што разгарнуліся ва Украіне пасля.

«Пры Віктару Фёдаравічу Януковічу была створана такая сістэма кіравання краінай… Не хацелася б яе характарызаваць, але тое, што я ведаю, такая сістэма пабораў, хабараў і карупцыі, якая была проста нясцерпная для народу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ.

Пры Януковічу, сказаў Лукашэнка, была «страчана кіраванасць, страчаныя ўсякія арыенціры».

«Віктар Фёдаравіч са сваімі паплечнікамі фінансаваў, хто б мог падумаць, «Правы сектар», бо той нібыта супраць Юлі быў. Ён сам стварыў сілу, якая потым яго і знішчыла», — мяркуе Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «папярэджваў Віктара Фёдаравіча, што гэтага рабіць нельга». «Я папярэджваў Пуціна, што такія працэсы адбываюцца ў Украіне», — сцвярджае Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула