БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылася выстава дызайнерскіх крэслаў

2.11.2014 / 17:33

Аляксандра Баярына

31 кастрычніка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава крэслаў. Экспазіцыю складаюць рэалізаваныя дызайнерскія праекты, канцэпты, арт-аб’екты, макеты, медыя-арт, жывапіс, графіка, фатаграфія.

Біенале «Пастулат» упершыню прайшла ў 2012 годзе. У ёй прынялі ўдзел больш за 110 мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Эстоніі. Гэта была знакавая і беспрэцэдэнтная падзея для беларускага дызайну, якая дазволіла пачаць збор калекцыі дызайнерскіх аб'ектаў і знайшла свой працяг на еўрапейскіх фестывалях дызайну.

На працягу 2013 калекцыя «Пастулат» была паказана на Тыдні дызайну ў Вільні, на WAWA Design Festival у Варшаве, на Design Night Festival ў Таліне, а таксама ў Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі ў Гомелі, на выставе «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта» у Мінску.

Арганізатар біенале — Беларускі саюз дызайнераў.

Водгукі і сэлфі з упадабанымі крэсламі можна высылаць на: bdu@nsys.by 

Месца выставы: Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая пл., 1.

Час працы галерэі: 11.00 - 19.00. Выхадныя: нядзеля і панядзелак.

Уваход вольны!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула