БЕЛ Ł РУС

Фотавынікі году, частка 1

31.12.2007 / 1:31

Падзеі і ўчынкі праз аб'ектыў фотакарэспандэнткі «НН» Юліі Дарашкевіч.

Падзеі і ўчынкі праз аб'ектыў фотакарэспандэнткі «НН» Юліі Дарашкевіч.


Чалавекам году НН назвала Маладафронтаўца. Беспрэцэдэнтны ціск, больш за дзесятак крымінальных
справаў. Зьняволеньне аднаго зь лідэраў арганізацыі Артура Фінькевіча...

Артур Фінькевіч падчас суду

З ініцыятывы прэзыдэнта беларусам адмянілі ільготы

Вандалізм году - пад каўшом бульдозэра апынуліся гарадзенскія камяніцы

У кантэксьце "Дзякуй, прэзыдэнт, за нашае шчасьлівае дзяцінства" прайшоў чарговы парад

Пасьля 16 гадоў пастырскай дзейнасьці ў Расеі на Радзіму вярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Унікальная акцыя салідарнасьці - блогерша Жанна Ямайкіна арганізавала збор сродкаў
(7 тыс. даляраў) для вызваленьня палітзьняволенага Дзяніса Дзянісава пад заклад.
Грошы давалі як вядомыя палітыкі, так і звычайныя жж-юзэры.
Гісторыя, праўда, была азмрочана тым, што Дзянісаў не адразу і ня ўсім вярнуў ахвяраваньні.

Даведзеныя да адчаю абсурднымі новаўвядзеньнямі прадпрымальнікі зноў выйшлі на вуліцы

Самы экстравагантны палітык году - Віктар Івашкевіч. Пісаў лісты Лукашэнку, пагражаў правесьці зьезд БНФ на Кастрычнікай, трапіў у выцьвярэзьнік пасьля свайго дня народзінаў, балятаваўся на пасаду старшыні БНФ...

У Самалі трагічна загінуў экіпаж беларускіх лётчыкаў

Беларуская футбольная зборная прайграла камандзе Люксембурга, у якой граюць выключна аматары
- настаўнікі, дактары і хатнія гаспадары

Будслаўскі фэст сёлета быў вельмі шматлюдным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула