БЕЛ Ł РУС

На дарогах галалёд, прыцярушаны сняжком. Ад кіроўцаў і пешаходаў патрабуецца асцярожнасць

22.12.2014 / 07:50

Сяргей Гезгала

У выніку паніжэння тэмпературы на большай частцы Беларусі ўтварыліся небяспечныя дарожныя ўмовы.

Месцамі на дарогах галалёд. Акрамя таго, выпаў свежы сняжок.

Кіроўцам рэкамендуецца выбар мінімальнага хуткаснага рэжыму, без рэзкіх разгонаў і тармажэнняў. Асабліва пільнымі трэба быць на мастах і схілах.

Пешаходам трэба асцерагацца падзенняў і мець у галаве, што тармазны шлях транспартных сродкаў на такой дарозе павялічваецца, машыны можа заносіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула