БЕЛ Ł РУС

Спынілася блакаванне Хартыі, Навін, Салідарнасці, забаненымі застаюцца Партызан і УДФ, але чытачы навучыліся абыходзіць блакаду

30.12.2014 / 21:51

Мікола Бугай

30 снежня з Беларусі можна было свабодна адкрыць сайты Хартыі-97, Навіны.бай і Gazetaby.com.

Беларускі партызан заставаўся заблакаваны. Як і UDF.by. Увайсці на іх можна было толькі праз Оперу Турба, ананімайзеры і г.д.

Незалежныя сайты трапілі пад блакаванне 19—21 снежня, у часе дэвальвацыі. Афіцыйна пра забарону на доступ не паведамлялі.

Аднак, як кажа прымаўка, «хіцер Зміцер, а і Саўка не дурны». У ролі Саўкі ў дадзеным выпадку выступілі заблакаваныя сайты і іх чытачы.

Анлайнер у той жа дзень пераадчыніўся на дамэне Onliner.ru.

Журналісты «Хартыі» навучыліся часта мяняць DNS сайтаў, у выніку чаго заблакаваныя рэсурсы адчыняліся і ў Беларусі.

А чытачы лёгка асвоілі няхітрыя спосабы адчыняць іншыя забаненыя парталы. Напрыклад, адным клікам мышкі ўключаюць у браўзеры «Опера» рэжым турба.

Як паказвалі інтэрнэт-лічыльнікі, наведванасць заблакаваных сайтаў знізіліся, але з тэндэнцыяй да аднаўлення ранейшых пазіцый па меры асваення аўдыторыяй альтэрнатыўных спосабаў доступу. Найбольшыя страты панёс Анлайнер. Гэты камерцыйны рэсурс згубіў каля 60% наведнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула