БЕЛ Ł РУС

Палявы камандзір атрада «Бэтмэн» забіты ў Луганску

2.01.2015 / 19:2

Nashaniva.com

«Народная міліцыя» самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі затрымала трох байцоў батальёна «Група хуткага рэагавання» «Бэтмен». Пра гэта паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва «Навіны» са спасылкай на Генеральную пракуратуру ЛНР.

Паводле звестак міліцыі, байцы на працягу доўгага часу ўтрымлівалі ў закладніках і катавалі 13 мясцовых жыхароў.

Адзначаецца, што камандзір батальёна Аляксандр Бядноў, вядомы пад мянушкай Бэтмэн, «аказаў узброены супраціў пры затрыманні і быў забіты».

Пры ператрусе ў дамах байцоў было знойдзена больш за 100 адзінак агнястрэльнай зброі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула