БЕЛ Ł РУС

Charlie Hebdo высмейваў псеўдарэферэндум у Крыме і палітыку Пуціна

8.01.2015 / 20:53

Сярод карыкатур французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, рэдакцыю якога напярэдадні жорстка расстралялі тэрарысты, знайшліся таксама работы на тэмупсеўдарэферэндуму, які праходзіў у сакавіку 2014 года ў акупаваным расійскімі войскамі Крыме, і на агрэсіўную палітыку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

У прыватнасці, адзін з малюнкаў карыкатурыстаў часопіса паказвае ўвесь сэнс крымскага «рэферэндуму» і далейшай анексіі паўвострава — чалавек кідае бюлетэнь у гармату танка.

Пуцін размалёўвае карту Расіі: «Ой, трохі вылез…»

Мядзведзеў вяртае ўладу Пуціну: «Поспехаў, тата!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула