БЕЛ Ł РУС

Гістарычны панядзелак у кнігарні «логвінаЎ» — 19 студзеня: прэзентацыя кнігі Віктара Цемушава

19.01.2015 / 07:20

Nashaniva.com

Прэзентацыя фундаментальнага даследавання гісторыка Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)».

Выданне выйшла ў цвёрдай вокладцы, мае каля 500 старонак аб’ёму, у тым ліку каля 35 унікальных картаў літоўска-маскоўскага памежжа, надрукаваных на крэйдаванай паперы.

У імпрэзе возьмуць удзел гісторыкі Валянцін Голубеў, Сцяпан Цемушаў, Васіль Варонін, Аляксандр Казакоў ды іншыя.

Віктар Цемушаў памёр у 2011 г., яму было 36 гадоў.

Сёння, 19 студзеня, а 19.00 па адрасе Незалежнасці 37а (кнігарня логвінаЎ).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула