БЕЛ Ł РУС

З кнігарняй «Галіяфы» развітаюцца 11 лютага

5.02.2015 / 11:19

Аляксандр Арсёнаў

Развітанне з «Галіяфамі» пройдзе а 18-й па адрасе Валгаградская, 4А.

Фота: facebook.com/Haliafy

«Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня», — паведамляе выдавецтва «Галіяфы» на Facebook.

У дадатак да забароны гандлю вырасце і кошт арэнды — праводзіць прэзентацыі, выставы, семінары, выставы і літкавярню па тым адрасе больш не атрымаецца.

 «Галіяфы» спадзяюцца на аднаўленне сваёй культурніцкай пляцоўкі ў іншым месцы.

У развітальнай імпрэзе возьмуць удзел:

Зміцер Вішнёў, Аляксей Харужка, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч,Уладзімір Арлоў, Вольга Гапеева, Сяргей Сыс, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Аляксей Палачанскі, Адам Шостак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула