БЕЛ Ł РУС

Выстава для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мастацтва на кончыках пальцаў»

10.02.2015 / 08:18

АБ

Нацыянальны мастацкі музей прапануе дакрануцца да тактыльных інтэрпрэтацый карціны Івана Фаміча Хруцкага «Фрукты» ў выкананні Ганны Белагурцавай і карціны Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы сон» у выкананні Наталлі Цэван.

Пазней плануецца далучыць скульптуры майстроў Андрэя Асташова, Аляксандра Фінскага, Андрэя Заспіцкага, Паўла Лука.

Кожны экспанат будзе абсталяваны спецыяльным аўдыягідам і прыстасаваны да асаблівасцей наведвальнікаў са слабым зрокам і без зроку.

Выстава будзе ісці з 12 лютага па 31 ліпеня.

Нацыянальны мастацкі музей РБ
адрас: г. Мінск, Леніна - 20
часы працы: з 11:00 да 19:00
выходны: аўторак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула