У Мінску прайшоў конкурс прыгажосці «Міс гандаль — 2015» ФОТАРЭПАРТАЖ
3.03.2015 / 22:5
У профільным конкурсе прыгажосці Галоўнагапраўлення спажывецкага рынка Мінгарвыканкама за тытул «Міс гандаль — 2015» змагаліся 17 канкурсантак. Конкурс «антыкрызіснай» прыгажосці працаўнікоў гандлю праходзіў у Палацы прафсаюзаў.
Адной з мэтаў конкурсу было «развіццё карпаратыўнай культуры» арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і перапрацоўчай прамысловасці. Канкурсанткі прадстаўлялі розныя сферы гандлю і харчовай вытворчасці: ад сталічнага ГУМа да кандытарскай лініі «Камунаркі».
Конкурс прадугледжваў пяць заданняў: агульнае дэфіле «дзелавы стыль», бліц-апытанне, творчы конкурс фларыстыкі, творчы выступ на сцэне і дэфіле ў вячэрніх строях. Найбольш рэйтынгавага нумару конкурсаў прыгажосці — дэфіле ў купальніках — не было. Відаць, карпаратыўная культура беларускіх працаўнікоў гандлю і грамадскага харчавання не жадае заходзіць так далёка.
Каб нікога не пакрыўдзіць, кожнай з канкурсантак дасталіся суцяшальныя тытулы: «Міс індывідуальнасць», «Міс усмешка», «Міс арыгінальнасць», «Міс голас» і г.д. Пераможцай жа конкурсу стала Таццяна Булгак, якая атрымала з рук журы карону і тытул «Міс гандаль — 2015».
Дэфіле ў вячэрніх сукенках.
Выступае Вераніка Асіпенка.
Зала Палаца прафсаюзаў была поўнасцю занята групамі падтрымкі канкурсантак.
Грымёркі канкурсантак.
Група падтрымкі на балконе Палаца прафсаюзаў.
Міс гандаль — 2015 — №11 Таццяна Булгак.
Група падтрымкі з сталічнага ГУМа.
Каб нікога не пакрыўдзіць, кожнай з канкурсантак дасталіся суцяшальныя тытулы.
Пераможца конкурса «Міс гандаль - 2015» Таццяна Булгак.
Пераможца конкурса «Міс гандаль - 2015» Таццяна Булгак.