БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыязджае дзяржсакратар Ватыкана — які здолеў памірыць Кубу і ЗША, але не здолеў вярнуць Венесуэлу да дэмакратыі

12.03.2015 / 10:16

Сяргей Гезгала

Увага да візіту П'етра Параліна ёсць не толькі ў касцёле, але і палітычная.

П'етра Паралін возьме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні і ўзначаліць святую імшу.

Сёння пачынаецца афіцыйны візіт у Беларусь кардынала П’етра Пароліна, Дзяржаўнага сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка, паведамляе сайт catholic.by.

Дзяржсакратар — гэта кіраўнік дыпламатыі Ватыкана.

Дзяржсакратар асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, возьме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні. Таксама кардынал П’етра Паролін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14—15 сакавіка ў мінскім касцёле Святых Сымона і Алены.

15 сакавіка кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

П'етра Паралін быў пасярэднікам у перамовах ЗША і Кубы, якія прывялі да аднаўлення дыпламатычных адносін між дзвюма краінамі. Ён таксама рабіў спробу пасярэдніцтва на перамовах між Нікаласам Мадура і венесуэльскай апазіцыяй, якія выніку не далі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула