БЕЛ Ł РУС

Генпракурор Канюк: Публікаваць дэкларацыі чыноўнікаў «неэтычна»

9.04.2015 / 21:49

У Беларусі няма неабходнасці публікаваць дэкларацыі аб даходах і маёмасці чыноўнікаў. Такое меркаванне выказаў генеральны пракурор Аляксандр Канюк пасля прыняцця законапраекта аб карупцыі ў першым чытанні. 

«Навошта гэта рабіць? Задавальняць абывацельскую цікавасць пра тое, у каго што ёсць?» — сказаў генпракурор.

На заўвагу журналісткі «Камсамолькай праўды», маўляў, такая практыка існуе ў іншых краінах, Канюк адказаў рэзка:

«Там і аднаполыя шлюбы заключаюцца, і невядома што робіцца. Не думаю, што нам трэба слепа ісці па іх шляху».

«Мне таксама здаецца, што гэта не зусім этычна», — заявіў Канюк. Ён растлумачыў, што ў гэтым ёсць крымінальная рызыка. «Гэта ж прамая наводка. Навошта гэта рабіць?» — падкрэсліў Аляксандр Канюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула