БЕЛ Ł РУС

Мінскі Планетарый адзначыць «Юр’еву Ноч»

10.04.2015 / 15:26

Аляксандр Арсёнаў

У планах на 11 красавіка гутарка з байканураўцамі, таймлапсы Віктара Малышчыца, дакументальнае кіно і электронная музыка.

Міжнародны лагатып Юр’евай ночы

Напярэдадні Дня касманаўтыкі, з 11 на 12 красавіка ў свеце адзначаюць Юр’еву ноч. Трыдыцыя не абмінула і Беларусь — у мінскага Планетарыя вялікія планы.

Ад 10 раніцы ў Планетарыі будуць дэманстравацца сферычныя фільмы і мультымедыйныя панарамы. А 17-й пройдзе лекцыя «Традыцыі ў касманаўтыцы». У 18:00 пачнецца дыскусія на тэму «Унёсак Беларусі ў развіццё касманаўтыкі» з удзелам непасродных сведкаў станаўлення і развіцця касманаўтыкі. А 21-й пройдзе паказ фільма «Зямля і Неба» пра беларускага мастака і фалькларыста Язэпа Драздовіча, з 21:30 будуць дэманстравацца таймлапсы Віктара Малышчыца і відэа каманды Astronominsk. Акрамя таго, з 21 па 22 гадзіну пройдзе канцэрт электроннай музыкі Аляксея Усіновіча.

Уваход на мерапрыемствы а 18 і 21-й гадзіне вольны.

Калі надвор’е дазволіць, з 20 да 22-й будзе працаваць і тэлескоп у Абсерваторыі.

***

Юр’ева Ноч адзначаецца з 2001 года. У дзясятках краін штогод праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі астраноміі і касманаўтыкі.

Мерапрыемствы прымеркаваныя да першага палёту чалавека ў космас — 12 красавіка 1961 года у 9:07 па маскоўскім часе карабель з касманаўтам Юрыем Гагарыным стартаваў з Байканура. Карабель выканаў адзін абарот вакол Зямлі, правёўшы у палёце 108 хвілін. Спускавы апарат паспяхова вярнуў Гагарына на Зямлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула