БЕЛ Ł РУС

«Мельніца» дасць у Мінску юбілейны канцэрт

14.04.2015 / 12:53

Аляксандр Арсёнаў

Славутыя расійскія фолк-рокеры выступяць у Prime Hall 21 мая.

Расійскі фолк-рок-гурт «Мельніца» прысвеціць свайму 15-годдзю канцэрт у сталічным Prime Hall, што пройдзе 21 мая.

На канцэрце прагучаць найлепшыя песні «Мельніцы» за 15 год. Квіткі ўжо ў продажы, каштуюць 450-500 тысяч.

Гурт «Мельніца» выконвае не толькі фэнтэзійныя песні, заснаваныя на індаеўрапейскіх міфах, але і спевы на вершы Цвятаевай, Гумілёва, Бёрнса, Кіплінга і іншых паэтаў.

«Мельніца» заснаваная ў Маскве ў 1999 годзе на аскепках гурту «Ціль Уленшпігель». У 2005-м гурт здабыў папулярнасць на расійскім радыё з песняй «Ночная кобыла». «Мельніца» грае як на старажытных, так і сучасных інструментах. Выдала пяць поўнафарматных і два міні-альбомы, адзін канцэртны альбом і адзін сінгл. На сёння «Мельніца» ёсць адным з самых папулярных расійскіх фолк-рок-гуртоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула