БЕЛ Ł РУС

Біл Гейтс пабудуе сетку медустаноў у Афрыцы і Азіі

7.05.2015 / 7:34

Nashaniva.com

Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс паведаміў аб планах па будаўніцтве сеткі медыцынскіх устаноў у краінах Азіі і Афрыкі для зніжэння дзіцячай смяротнасці і прадухілення эпідэмій накшталт Эболы.

Як патлумачыў Гейтс у інтэрв'ю Бі-бі-сі, шэсць медустаноў будуць збіраць усю інфармацыю пра хваробы, каб эпідэміі можна было стрымаць на ранняй стадыі, а таксама паспець аператыўна падрыхтаваць вакцыны.

Кампанія Gates Foundation плануе ўкласці стартавую суму ў 75 млн даляраў для фінансавання сеткі такіх спецыяльных медцэнтраў, прызначаных для маніторынгу захворванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула