БЕЛ Ł РУС

Пацукі спынілі сорак ліфтаў

12.02.2008 / 15:9

Nashaniva.com

Амаль сорак ліфтаў спыніліся ўвадначас у адным з раёнаў Берасьця, адразу на шасьці вуліцах. Пацукі перагрызьлі мнагажыльны кабель, цалкам зьелі плястыкавую ізаляцыю, апрацаваную, дарэчы, спэцрошчынай ад грызуноў.

Амаль сорак ліфтаў спыніліся ўвадначас у адным з раёнаў Берасьця, адразу на шасьці вуліцах.

Пацукі перагрызьлі мнагажыльны кабель, цалкам зьелі плястыкавую ізаляцыю, апрацаваную, дарэчы, спэцрошчынай ад грызуноў. Адбылося кароткае замыканьне і абрыў сувязі між ліфтамі і дыспэтчарскай.

Гэта ўжо чацьвёрты выпадак запар. Апошні кабэль не пратрымаўся й чатырох дзён.

Гэты пацучыны пір каштаваў Берасьцейскаму ЖРЭУ мільён рублёў. Санітарныя службы апрацоўваюць атрутай сутарэньні жылых дамоў, а за апрацоўку камунікацыйных люкаў у баку ад жылога масіву іх уладальнікі плаціць ня хочуць, бо, кажуць, не абавязаныя.

Паводле ont.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула